Параўн.: чылавек — 1) чалавек, 2) муж (БялькешЧ 492). Чапаць дзеясл., незак. Ісці, рухацца з малой хуткасцю. Конь чапаў, цюпаў. (/. Пташнікаў. Лонва) Параўн.: чэпаць — хадзіць, дыбаць (Сцяцко, 177); чапацца— 1) бразгаць, пастукваць, 2) пакрысе варушыцца, рухацца (Янкоўскі, III, 144); чапыцца — і\ягацца, хадзіць (Бялькевіч, 488). Чарано наз., н. і Чарэн, Чэран наз. м. Верхняя гарызантальная частка печы, чарэнь. У кухні і была тая печ, у якой завалілася чарано. (Я. Колас. Адшчапенец) Дак жа, чарэн, мабуць, е? Ці заняты можа бацькам? (/. Мележ. Людзі на балоце) Ад разбуранай najftubmHTaMi печы засталіся толькі чэран з прыпекам. (П. Пестрак Сустрэнемся на барыкадах) Параўн.: чарана — верх рускай печы (Янкоўскі, I, 194); чарано — чарэнь (Сцяшковіч, 546); чарон, чарэн, чарынь, чэрон, ч эрэн— 1) под, дно печы, 2) верх печы, дзе можна ляжаць (Корань, 158); чэрань — чарэнь (Сцяшковіч, 553). Чаранок наз., м. Дзяржанне, ручка. Тата ўсадзіў чаранок касы ў зямлю. (А. Карпюк. Дзве сасны) На асаблівую, э-э, раскошу не разлічвай... А хлеб, э-э, будзеш чаранком апалоніка рэзаць... (А. Бажко. Няпрошаныя госці) Параўн.: чаранок у нажы (Бялькевіч, 493); чэр а н — тронак (Сцяцко, 177). Чарэн гл. Чарано. Чацвяртушка наз., ж. Бутэлька ёмістасцю 0,25 л. Калі ён [Стась] вярнуўся ў хату, то на стале стаяла талерка з нарэзанай вяндлінай i чацвяртушка свойскай чырвонай гарэлкі. (Я. Пестрак. Муж i жонка) Параўн.: чацьвяртушка— чвэртка, чацвярцінка (Ю рчанка, 219). Чварак наз., м. Будынак, памяшканне....Бацька Абрама знайшоў часовы прытулак у графа Ельскага, бацькі цяперашняга графа Браніслава. Жыў у адным з чваракоў разам з царабкамі... (Я, Пеў стран. Сустрэнемся на барыкадах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

чацвяртўшка
30 👁