М. Зарэцкі. Вязьмо)...Стаялі групкамі салдаты. Курылі 'і паціху гаманілі, жавалі глёўкі хлеб, хтосьці прышываў гузік да цупкага мокрага шыняля. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: ц у б к і— неэластычны; менш гнуткі* як звычайна (Янкоўскі, II, 191). Цурбылле гл. Ц аціўе. Цырбун наз., м. Сцябло без лісця. Конь падышоў да жолабу. Абмацаўшы ў жолабе, Юрка заўважыў: «Адны цырбуны». (К. Чорны. Зямля) «Трэба выйсці даведацца, у чым справа»,— адрываючыся ад сякеры, якою ён сек тытунёвыя цырбуны на махорку, падняўся з лавы Лявон. (А. Васілевіч. Шляхі-дарогі) Параўн.: цурбан — кавалак дрэва (Янкоўскі, II, 191); цурбаліна, цурбалка — жорсткая і цвёрдая сцябліна (Янкоўскі, III, 143). Цямця наз., аг. Няўдаліца. Злосны і на ўвесь свет, і на самога сябе — «Пёрся, цямця, а тут i заняло!» — ён сеў і паехаў памалу. (Я. Брыль. Апошняя сустрэча) «Што вы, цётачка? — апраўдвалася тая, што ў кажуху.— Мой жа Парфіль такі цямця-лямця. ён ніколі так не скажа на вас». (С. Александровіч. Ад роднае зямлі) Цярэспале прысл. Напрасткі полем. Сёння, яшчэ цёмненька было, ад настаўнічышынай Домны выйшаў Віктар i цярэспале пайшоў на Лапачоў Брод. (М. Лобан. На парозе будучыні) Параўн.: цярэспаля — напрасткі цераз поле (Сц яцко., 174). Ч Чабух гукаперайм., часу. гл. Бурдэнц. Зробяць, што трэба, а потым труп — чабух у балота. (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Параўн.: чабохаць — біць па вадзе (Каспяровіч, 341); чабухнуць — кінуцца з разгону ў ваду (Бялькееіч, 487). Чалавёк наз., м. Муж. Вярнуўшыся к калёсам, Глушак убачыў на двары иасупраць Элю— Годлінага чалавека. (/. Мележ. Подых навальніцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цырбўн, чабўх
35 👁