Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Добры вечар,— прыветна адказаў ён [Хрыстафор Ігнатавіч].— Адкуль жа гэта цёмначы?» (А. Кулакоускі. Тры зорк'і) Параўн.: цямнатэча, цемнач— цемра, цемната (Сцяцко, 171). Цілімкаць і Ціліўкаць дзеясл., незак. гл. Цвікаць. У маці маёй нават ёсць моцнае падазрэнне, што ён [жаўранак] нікуды i не ляціць, а проста вылезе вясной з-пад мяжы і цілімкае... (Я. Брыль. У Забалоцці днее) Птушаняты наперабой ціліўкалі Ч жоўтымі кволымі дзюбкамі хапалі прынесены корм. (Б. Сачанка. Сляды) Параўн.: цілікаць — чырыкадь (Насовіч, 689; Б Р С-2 6, 338). Ціліўкаць гл. Цілімкаць. Цопаць дзеясл., незак. Стукаць, тупаць. Увіхаецца ля хат Мікіта, цопаючы кіем па зямлі... (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Параўн.: ц о п— 1) нечакана 'схапідь, хоп, 2) нечакана стукнуць, выцядь (Янкоўскі, I, 192); цопаць — паціху стукаць, малаціць (Янкоўскі, III, 143). Цупаць дзеясл., незак. 1. Стукадь цэпам пры малацьбе....А то мы з табою і ўдвух патроху дупалі б — мне кулі патрэбны, дык трэба жыта перамалочваць... (К. Чорны. Зямля)...Што адзін чалавек, а што грамада! Вось табе прыклад. Ты адзін цупаеш цэпам і рукі дранцвеюць, падымацца не хочуць... (Я. Колас. Адшчапенец) Цапы ў калгасных гумнах, як і ў іншых, цупалі з рання да позняга вечара. (/. Мележ. Подых навальніцы) 2. Пададь. Нідзе ні гуку. Толькі росы буйныя павіслі на лЧсцях дрэў і цупне на зямлю дзе-каторая расінка. (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Параўн.: цуіг— 1) туп, 2) пок, хлоп (БялькевІч, 482); цупаць — спрабаваць ступаючы (Каспяровіч, 337); цюпаць — павольна, па-старыкоўску ісці (Янкоўскі, II, 192), парыць (у багіі) (Юрчанка,, 217); цюпыць — падаць (Бялькевіч, 482). Цупкі прым. Цвёрды. Якуб упяў у Зеленюка дупкі погляд сваіх хваравіта-бліскучых вачэй і зрабіў патугу ўсміхнудда
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зоркі, цўпаць, цўпкі
24 👁
 ◀  / 145  ▶