Параўн.: хтоцкі, хтокала — той, хто пытае пра штонебудзь, хоць да гэтага і сам мае непасрэднае дачыненне (Яўневіч, 56). ц Цаціўе і Цурбылле наз., н. Зборн. гл. Каліўё(е). Пад ёю [яблыняй] — лысы, дурны нямецкі гарбуз, ад якога пабэрсалася ў бакі яшчэ зялёнае цаціўе з рэдкімі шурпатымі лістамі. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) Паміж голых яблыняў яшчэ прыкметны грады... і на іх стаіць пахілае кукурузнае цурбылле. (/. Чыгрынаў. Ці бываюць у выраі ластаўкі?) Параўн.: цецяўе — сцяблінка травяной расліны без лісцяў (Бекіш, 108); цяціўё — націнне (Сцяшковіч, 544); цырубальле — сцяблы (Каспяровіч, 338); цурбалле — жорсткія сцябліны (Янкоўскі, III, 143). Цвікаць дзеясл., незак. Ціўкаць, Злева цягнецца заліўны луг, а справа, за ракой, калаещца жыта. Там і цвікае начная песенніца — перапёлка... (У. Кузьмянкоў. Бацька) Параўн.: цвіркаць, цвыркаць— ціўкаць (Янкоўскі, III, 142). Цёлеш паз., м. гл. Стаўбур. Ужо канчаецца другі год, як Мікіта абрабляе зямлю Петруся. I за гэты час згінула з хляўца кадушачка i бярозавы целеш. (Я. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Параўн.: цялеш— 1) кавалак калоды, бервяна, 2) тоўсты чалавек (Янкоўскі, I, 193); целеш, цялеш — калода (Юрчанка, 216), тоўетае палена (Шаталаeat 189). Цёперся прысл. Даўно. [Сымон Карызна] не ведаў таго, што яна [жонка] цеперся стаіць за дзвярыма. (М. Зарэцкі. Вязьмо) Ці цеперся носіцца Юз'ік ca сваім намерам? (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: цеперсь, цеперся — даўно ўжо, вельмі даўно, калісьці, вунь калі, даўно (Насовіч, 687; Каспяровіч, 334; Юрчанка, 216; Бялькевіч, 480; Сцяшковіч, 537). Цёмначы прысл. У вялікай цемнаце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стаўбўр, юзік
19 👁