Ішоў [Панок] ззаду за ўсімі, дыхаючы, як рыба на пяску, ажно хаўкаў. (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: хакаць — цяжка, часта, перарывіста дыхаць (Яўневіч, 55; Ю рчанка, 209); хаўкаць, хоўкаць — пазяхаць (Ж ы довіч, II, 170). Хацішча наз., н. Месца, дзе стаяла хата. Антон Ягоравіч пастаяў на сваім хацішчы, агледзеўся. (/. Чыгрынаў. На пыльнай дарозе) Параўн.: хатище, хатнищэ, хатышчэ, хатысько — месца, дзе стаіць ці стаяла хата (Корань, 157). Хлабасцша наз., ж. Дубец, галінка, ламачына. А ты, Варка, хлабасцінаю не махай: пятух акно высадзіць... (М. Гарэцкі. Зіма) Параўн.: хлыбазіна, хлыбасціна — хварасціна, дубец (Бялькевіч, 474); хлабыстацца — шлёпацца (Шаталава, 186). Хляба наз., ж. Паха. Худая, з вострым крыжам і пустымі хлябамі карова... ішла па-старэчаму павольна і безуважна. (В. Адам чик. Срэбра на павуціне) Параўн.: хл я б а— 1) дыхавіца, 2) паха (Сцяцко, 169), бакавая ўпадзіна паміж апошнім рабром і клубам (Шаталава, 187); перахлябіцца— рэзка патанець ад голаду, знясілення (пра жывёлу) (Яўневіч, 44). Ходнік наз., м. Палавік. I я стану жыць у хаце з белымі фіранкамі, з цёплай пафарбаванай падлогай, з мяккімі ходнікамі... (В. Адам чик. Урок арыфметыкі) Параўн.: ходнык, ходнік — палавік (Сакалоўская, 316; Ж ыдовіч, 171). Храпа наз., ж. Мёрзлая гразь. На буланым стаенніку выехаў змрочны камендант, верхам праехалі афіцэры, следам па мёрзлай тугой храпе пратупалі падкаваныя боты салдат. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: храпа — камякі мёрзлай гразі (Ніканчук, 92; Сцяцко, 170; Сцяшковіч, 583; Шаталава, 187). Хтокала наз., ае. Той, хто пры гутарцы часта перапытвае «хто?» — У Лядах выцяг? — Хто? — Хтокала. (Л. Галавач. Кнак
11 👁