родных бацькоў. (К. Чорны. Скіп'ёўскі лес) Так, выгляд мой быў даволі фацэтны... (/. Навуменка. Семнаццатай вясной) Параўн.: фацэтны — камічны, смешны (Б Р С -2 6, 333; Б Р С -6 2, 982). Форскаць дзеясл., незак. Пырхаць; фыркаць. За... возам, паклаушы галаву аж на мяхі, і тупаў Буланчык. Адвесіў губу, форскаў, здавалася — хоча перагрызці на калёсах мех: дастаць зярняты. (/. Пташнікау. Тартак) Параўн.: порскаць — фыркаць (Насовіч, 475; Б Р С -2 6, 242). Фуз наз., м. Перан. Асадак; смецце. «Э, глупства! — перапыніў настаўнік свае думкі.— Трэба абавязкова паехаць да сябра i крыху праветрыцца і скінуць той Фуз, які патрошку пачынае ўжо набірацца». (Я. Колас. На ростанях) Параўн.: ф у с— адходы пры трапанні льну (Ж ы довіч, I, 145); ф уз— смецце на паверхні вады (Сцяшковіч, 524), адстой, асадак, ніжэйшы гатунак (Ж ыдовіч, II, 169). X Хаднік наз., м. Палавік, дарожка (Ж ы довіч, I, 145). Бывала, цалюткі дзень, ад рання i да позняга, шаркав апоркамі на босую нагу па хадніках ці па каменю. (М. Гарэцкі. Дурны настаўнік) Хатуль i Хатыль наз., м. Заплечная ношка, мяшок. Нейкая кабета, з белым палатняным хатулём на cniне, памалу дыбала па каляіне. (А. Савіцкі. Палын — зелле горкае) Сыркін уздыхнуў, але словам не азваўся. Пасядзеў, пакуль Чубар не зняў свае рукі з ягоных плячэй, тады падхапіў за самы вузельчык той хатыль, які браў апошні з воза, і пачаў прыспешваць сыноў. (/. Чыгрынан. Плач перапёлкі) Параўн.: хат уль— вузел, звязка (Каспяровіч, 328); хатыль— 1) плецены з бяросты кошык для хлеба, 2) кайстра, заплечны мяшок, торба (Бялькевіч, 470; Ю рчанка, 210). Хатыль гл. Хатуль. Хаўкаць дзеясл., незак. Цяжка дыхаць
Дадатковыя словы
скіпёўскі, хатўль
6 👁