Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Параўн.: файна — добра, прыгожа, файный — добры, прыгожы (Бялькевіч, 468; Сцяшковіч, 521; Шаталава, 184); файны — харошы (Сцяцко, 168). Фарботы назмн. Карункі. Любіць [дзед] любавадца на фарботы залаценькай павуціны, што бліскаюць на сонцы, цягнуцца, быццам плывуць і быдцам сцелюдда ад поля... (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) Параўн.: фарботы — простыя, ручныя карункі з сумессю чырвоных нітак (Насовіч, 673), вязаныя ручным спосабам карункі (Бялькевіч, 478). фатыга наз., ж. гл. Пературбацыя, Турбацыя. —...Сурвіла бярэдца пасля задатку нашу частку заплаціць, а мы яму будзем выплачваць, а за фатыгу яму адробім пакрысе. — За фатыгу адробіде? А ці не прагадаў бацька? (К. Чорны. Бадькаўшчына) Параўн.: фатыга — старание (Бекіш, 108; Сцяшковіч, 523), турбота, клопат (БРС-62, 982). Фатыгавацца дзеясл., незак, Турбавадда, клападіцда. — Дзе ж пракурор?! — Не захадеў фатыгавацца з-за нас... (А. Бажко. Позняе ворыва) Не пашкадуй, як той казаў, кавалачка паперы і хвіліны часу ды вазьмі напішы ад мяне пару слоў брату... Зыдору, у Чарніцу. Пафатыгуйся... (К. Чорны. Ідзі, ідзі) Параўн.: фатыгавацца — клапаціцца (Каспяровіч, 326); пафатыгавацца — патурбавацца, паклападідца (Шаталава, 129). Фацэтна прысл. Смешна. Юлік Барановіч паглядзеў на курыцу і сказаў: «Ці не курч гэта на яе напала, вельмі ж яна ступае неяк фацэтна, прысядаючы». (/(. Чорны. Зямля) Параўн.: фацэтна — смешна, камічна, забаўна (Жыдовіч, I, 144). Фацэтны прым. Смешны, камічны, падешны. На гэты раз дзверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, 4 парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постадь штацкага чалавека са стрэльбаю. (Я. Колас. Дрыгва) А то яшчэ фацэтны Сабастыян надумае, што яна не верыць, што Ганне тут лепш, як у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 145  ▶