Старонка 118
◀ / 145 ▶
родных бацькоў. (К. Чорны. Скіп'ёўскі лес) Так, выгляд мой быў даволі фацэтны... (І. Навуменка. Семнаццатай вясной) Параўн.: фацэтны — камічны, смешны (БРС-26, 333; БРС-62, 982). Форскаць дзеясл., незак. Пырхаць; фыркаць. За... возам, паклаўшы галаву аж на мяхі, і тупаў Буланчык. Адвесіў губу, форскаў, здавалася — хоча перагрызці на калёсах мех: дастаць зярняты. (І. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: порскаць — фыркаць (Насовіч, 475; БРС-26, 242). Фуз наз., м. Перан. Асадак; смецце. «Э, глупства! — перапыніў настаўнік свае думкі.— Трэба абавязкова паехаць да сябра і крыху праветрыцца і скінуць той фуз, які патрошку пачынае ўжо набірацца». (Я. Колас. На ростанях) Параўн.: фус — адходы пры трапанні льну (Жыдовіч, I, 145); фуз — смецце на паверхні вады (Сцяшковіч, 524), адстой, асадак, ніжэйшы гатунак (Жыдовіч, II, 169). Х Хаднік наз., м. Палавік, дарожка (Жыдовіч, I, 145). Бывала, цалюткі дзень, ад рання і да позняга, шаркае апоркамі на босую нагу па хадніках ці па каменю. (М. Гарэцкі. Дурны настаўнік) Хатуль і Хатыль наз., м. Заплечная ношка, мяшок. Нейкая кабета, з белым палатняным хатулём на спіне, памалу дыбала па каляіне. (А. Савіцкі. Палын — зелле горкае) Сыркін уздыхнуў, але словам не азваўся. Пасядзеў, пакуль Чубар не зняў свае рукі з ягоных плячэй, тады падхапіў за самы вузельчык той хатыль, які браў апошні з воза, і пачаў прыспешваць сыноў. (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: хатуль — вузел, звязка (Каспяровіч, 328); хатыль — 1) плецены з бяросты кошык для хлеба, 2) кайстра, заплечны мяшок, торба (Бялькевіч, 470; Юрчанка, 210). Хатыль гл. Хатуль. Хаўкаць дзеясл., незак. Цяжка дыхаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 145 ▶