Параўн.: файна — добра, прыгожа, файный — добры, прыгожы (Бялькевіч, 468; Сцяшковіч, 521; Шаталава, 184); файны — харошы (Сцяцко, 168).
Фарботы наз., мн. Карункі.
Любіць [дзед] любавацца на фарботы залаценькай павуціны, што бліскаюць на сонцы, цягнуцца, быццам плывуць і быццам сцелюцца ад поля... (М. Гарэцкі. Ціхая плынь)
Параўн.: фарботы — простыя, ручныя карункі з сумессю чырвоных нітак (Насовіч, 673), вязаныя ручным спосабам карункі (Бялькевіч, 478).
Фатыга наз., ж. гл. Пературбацыя, Турбацыя.
— ...Сурвіла бярэцца пасля задатку нашу частку заплаціць, а мы яму будзем выплачваць, а за фатыгу яму адробім пакрысе.
— За фатыгу адробіце? А ці не прагадаў бацька? (К. Чорны. Бацькаўшчына)
Параўн.: фатыга — старанне (Бекіш, 108; Сцяшковіч, 523), турбота, клопат (БРС-62, 982).
Фатыгавацца дзеясл., незак. Турбавацца, клапаціцца.
— Дзе ж пракурор?!
— Не захацеў фатыгавацца з-за нас... (А. Бажко. Позняе ворыва)
Не пашкадуй, як той казаў, кавалачка паперы і хвіліны часу ды вазьмі напішы ад мяне пару слоў брату... Зыдору, у Чарніцу. Пафатыгуйся... (К. Чорны. Ідзі, ідзі)
Параўн.: фатыгавацца — клапаціцца (Каспяровіч, 326); пафатыгавацца — патурбавацца, паклапаціцца (Шаталава, 129).
Фацэтна прысл. Смешна.
Юлік Барановіч паглядзеў на курыцу і сказаў: «Ці не курч гэта на яе напала, вельмі ж яна ступае неяк фацэтна, прысядаючы». (К. Чорны. Зямля)
Параўн.: фацэтна — смешна, камічна, забаўна (Жыдовіч, I, 144).
Фацэтны прым. Смешны, камічны, пацешны.
На гэты раз дзверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека са стрэльбаю. (Я. Колас. Дрыгва) А то яшчэ фацэтны Сабастыян надумае, што яна не верыць, што Ганне тут лепш, як у
77 👁