Што ж, уладзІны гляДзець пойдзем?» — абярнулися Стэпа да Сёмкі. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Улонне наз., н. Калейі. Але Чубар адразу не стаў гукаць — проста спачатку сеў, паклаўшы на ўлонне вінтоўку... (/. Чыгрынау. Плач перапёлкі) Параўн.: улоння, улонне — калені (Бялькевіч, 458; Сцяшковіч, 514). Улялюшчыць дзеясл., зак. Даць бізуноў, плётак і інш. Пасля нас адпусцілі, а яму «двадзесце пенць»... I ўсе яму ўлялюшчылі, тыя ж паліцаі... (/. Пташнікаў. Лонва) Умалёгаць дзеясл., зак. Упрасіць, гаварыць (Ж ы довіч, II, 165). Паволі, паволі ўмалёгалі яе. (М. Лобан. На парозе будучыні) Ледзьве ўмалёгаў яго [Цярэшку] Казік Ермаліцкі і такі прыехаў да бацькавага дому. (С. Гр а хоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: малёгаць — угаворваць, прасіць (Бекіш, 101). Умясцёх прысл. Разам, гуртам. I дзетвара галузавала умясцёх, заводзіла розныя гульні. (М. Лы нькоў. Гой) Параўн.: умясьцёх — супольна, разам (Бялькевіч, 460). Унё в ы к л чащ. Вунь як! Унё! Дак пашукаў бы! Можа і знайшоў бы, калі не вельмі пераборлівы. (/. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: унё, унь — вунь (Янкоўскі, I, 186; Шаталава, 182). Унурысты прым. Пануры, негаманкі. А што вочы такія ў цябе — дак мне ето, папраўдзе, да спадобы! Такіх ні ў кога няма болей! I сам ты — харошы, толькі што маўклівы, унурысты. (/. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: унурына — плакса (Каспяровіч, 321); унуры ц ц а— задумацца (Сцяшковіч, 515). Уныць дзеясл., зак. Спалохацца; пасці духам. Акаловіч уныў і варухнуў губамі. (К. Чорны. Пошукі будучыні) Параўн.: унываць — падаць духам (Бялькевіч, 460). 8 Абабурка М. В. Ц З
Дадатковыя словы
абярнулй, унўрысты
8 👁