Параўн.: тылілікаць — 1) спяваць песню без слоў, 2) дакучаць спевамі (Янкоўскіf II, 178). Тылілікаць гл. Тылікаць. У Уга выкл., часц. Ух, ого. — Хіба ж мяне не ведаеце? — Уга, хто цябе не ведае... (М. Лы нькоў. Салавейразбойнік) Дзед паказаў рукой на салому: «Скармілі ж ужо багата, дый на подсділ багата пайшло. Саломы ў нас, уга, колькі». (П, Галавач. Спалох на загонах) — О... дык ты сёння, брат, малайцом... Глядзі, Mani, чым не зядь! — Уга!— з усмешкай развяла старая.— Не пазнаць... (В. Дайліда. Вясна, хлопцы, вясна) Угрунь прысл. Шпарка, бягом. Угрунь пабег ён [кухар] да свае кухні... (М. Гарэцкі. Смачны заяц) [Карызна] угрунь дабег да школы, але на ганак узышоў спакваля, нібы раздумляючы. (М. З арзцкі. Вязьмо)...Думкі беглі угрунь адна за другой. (Я. Броўка. Калі зліваюцца рэкі) Параўн.: угрунем, наўгрунь, у гр у н ь— хутка, шыбка, бягом (Каспяровіч, 317; Яўневіч, 37); угрунь — бягом (Насовіч, 651; Бялькевіч, 453; Ж ыдовіч, I, 140). Удодні прысл. гл. Додніцай. Ен [Гушка] уставаў яшчэ ўдодні, клаўся апоўначы. (К. Чорны. Бацькаўшчына) Параўн.: удосвіц ц е— досвіткам (Ю рчанка, 203). Узбэнчыць дзеясл., зак. Уздуць (пра жывот). Колькі ж я піць буду? Каб узбэнчыло? Я ж толькі што напілася. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) Параўн.: узбэнчыць — уздуць (Сцяшковіч, 511). Укоцаць дзеясл., зак. Забіць. Навокал лес, тут за ноч можна не толькі Лейбу ўкоцаць, а ўвесь млын разам з паравіком перавезці. (А. Чарнышэвіч. Світанне) Параўн.: укоцыць, укакошыць — забіць (Бялькевіч, 457; Ж ыдовіч, II, 164). Уладзіны наз., мн. Змова, змойіны (Б Р С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
23 👁