Урэпіцца дзеясл., зак. Учапіцца (Б Р С -6 2, 963). Другія і зубамі, і рукамі ўрэпіліся ў тое, што назва вёскі сваім карэннем уваходзіць у слова «гайда». (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Параўн.: урэпіцца — ухапіцца (Бекіш, 107). Усёнечкі займ. Увесь. Марыля стала дый паглядзела — усенечкія людзі жнуць, толькі жмен'і калосся ды белыя хусткі мільгаюць. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) Параўн.: усенька, усенькае — усе (Гарэцкі, 242); усенькі — увесь (Сцяшковіч, 516). Усердаваць дзеясл., зак. Раззлаваць, увесці ў злосць. Ну, вы мяне, панна Ядвіся, хочаце ўсердаваць, але вам гзта не ўдасца. (Я. Колас. На ростанях) Параўн.: сердаваць — злавацца (Б Р С -6 2, 851); усердавацца на каго — раззлавацца (Б Р С -2 6, 328); усердзиць — раззлаваць (Насовіч, 665). Усклычыцца дзеясл., зак. Усхадзіцца, раз'юшыцца. Але Лясніцкі раптам схапянуўся, усклычыўся, быццам яго ўкалола тое, што яна падышла суцяшаць. (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі) Параўн.: усклычыць, усклычваць (Б Р С -6 2, 965; Б Р С-2 6, 328). Уступкі наз., мн. Хатні абутак, пантофлі. Хоць боты абую, а то я на ногі ўступкі ўссунуць забылася. (К. Чорны. Трэцяе пакаленне) Параўн.: уступкі — тапачкі (Сцяцко, 166; Сцяш ковіч, 517). Усякся прысл. Усяк, усяляк, па-рознаму. — А настрой якавы, не чулі? — Усякся. Болынаю часткаю — добры, бадзёры. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: усякава, усялякся — усяк (Бялькевіч, 466; Ж ы довіч, II, 167). Утнуць дзеясл., зак. Зайграць. Падышлі вясковыя музыкі, Няміравы прыяцелі, дзве скрыпкі і цымбалы. Музыкі ўтнулі танцы. (К. Чорны. Бацькаўшчына) Параўн.: утнуць — зайграць гучна (Сцяшковіч, 518). Утхланіць дзеясл., зак. Іран., груб. Забяспечыць. Гл. Тхланіць
Дадатковыя словы
жмені, разюшыцца, усердзйць, устўпкі, утнўць
11 👁