спыніў Рыгор. (Ц. Гартны. Сокі даліны) «Калі пан ужо верне нам затокі, мы прынясём самай лепшай рыбы нашаму настаўніку за турбацыю»,— гаворыць дзядзька Есып. (Я. Колас. На ростанях) А то, бачыце, сёння я чакаў; вам самім турбацыя вялікая і мне. (К. Чорны. Люба Лук'янская)
Параўн.: турбацыя — клопат, неспакой (Насовіч, 644; Каспяровіч, 314; Сцяцко, 163).
Туркатаць дзеясл., незак. Спяваць.
Дзядзечка, глянь, глянь! Вунь на каліне птушачка туркоча... Хто гэта? (С. Александровіч. Ад роднае зямлі)
Параўн.: туркацець — грымець калёсамі (БРС-26, 317).
Турчаць і Турчэць дзеясл., незак. Крычаць, шумець.
Пад лесам і воддаль ад дарогі вісеў туман, падняўшыся ад зямлі. Турчэлі недзе далёка жабы, гудзеў дзікі голуб, ззаду, на Брадку, у тым баку, дзе нядаўна стралялі. (І. Пташнікаў. Тартак) На балотцы за голым і сіняватым алешнікам цвіла слепата, і недзе там турчаў, як хто ў вуха, туркач — на цяпло. (В. Адамчык. Хата)
Параўн.: (рас-, за-)туркаць — будзіць, трашчаць, крычаць (Насовіч, 644); туркнуць — затрубіць на вуха «тур» (Каспяровіч, 314), праляцець з шумам (Бялькевіч, 446); турлычыць — 1) неразборліва гаварыць, 2) спяваць (пра жаваранкаў) (Юрчанка, 199); турчаць — квакаць, бурчаць (Сцяшковіч, 506), цвыркаць (Шаталава, 179).
Турчэць гл. Турчаць.
Тхланіць дзеясл., незак. Іран., груб. Забяспечваць.
Значыцца, колькі цябе ні тхлань, усеадно табе нічога не паможа. Як у бочку без дна. А чаму? (К. Чорны. Ідзі, ідзі)
Параўн.: тхло — аддушына (БРС-62, 931).
Тылікаць і Тылілікаць дзеясл., незак. Фальшыва іграць; пілікаць.
За сцяной, у кватэры Гайка, тылікаў фальшывую польку гармонік, ды цяжка, нібы салдацкімі ботамі, гоцалі добра падпітыя госці. (І. Шальманаў. Пачынаўся дзень) Высіліся ўгару жураўлі студняў. Тылілікаў гармонік. (З. Бядуля. Салавей)
86 👁