льновалакна, трапло (Ю рчанка, 197; Бялькевіч, 446); трапачка, трапашка, трапу ш к а— трапло (Сцяш ковіч. 500). Трубка наз., ж. гл. Ступіца. У калёсах левае пярэдняе кола без шыны. У другім паміж спіц устаўлена кароценькае пацясанае паленца, каб не ўгіналася шына. Патрэскаліся трубкі і вось-вось, здаецца, выпадуць спіцы, распадзецца кола. (П. Галавач. Вінаваты) Параўн.: трубка — ступіца ў коле (Насовіч, 641); трупка — калодка ў коле (Шаталава, 178). Трупёхнуць дзеясл., незак. Гнісці, выветрывацца (Гарэцкі, 232). Ды і сцены ў катуху ў гэтым ужо патрупехлі даўно, ледзьве ліпяць... (М. Зарэцкі. Вязьмо) Параўн.: трупехнуць — гнісці, трупехлы — гнілы (Насовіч, 642; Каспяровіч, 312; Ю рчанка, 198; Бялькевіч, 444); трупехліна — парахня (Шаталава, 178). Трупнуць дзеясл., зак. Стукнуць, ударыць. Град паболынаў. Ен моцна сек мне па костачках, па пятах, і раптам па галаве востра трупнуў, і было чуваць, як адскочыла вялікая, з курынае яйцо, градзіна — я аж спатыкнуўся 'і адчуў, як на галаве пякучай гарачынёю наліваецца гуз. (В. Адамчык. Дзікі голуб) Параўн.: тропнуць — ударыць (Шаталава, 177). Трупцёць дзеясл., незак. Трымцець, як пабіты гаршчок ці збан....Кірэй падышоў да брата, страсянуў яго руку, прытуліў да сябе і моцна пастукаў яго па плячах, нібы прабуючы на слых, які гук выдае яго цела — ці здаровае, ці не трупціць. (У. Дамашэвіч. Заклінаю ад кулі) Параўн.: трупцець, трумцець — дрыжаць, калаціцца (Шатэрнік, 279; Сцяцко, 162; Янкоускі, III, 133). Трэска наз.} ж. Матэрыял, якім крыюць дах; драніца, шчапа. На дварэ мітусіліся людзі. Рабілі «трэску» на пакрыццё свірну 'і току. Конь быў запрэжаны, як пры малацьбе. Падганяў Рыгор, а яго маладуха падхоплівала з-пад нажа адлупленую ад асінавых калодак белую, як сыр, «трэску»... (3. Б яд у ля. Язэп Крушынскі) Турбацыя наз., ж. гл. Ператрубацыя. «Ай, не, не трэба, не трэба: лішняя турбацыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

трўбка, трўпнуць
26 👁