Параўн.: тавар (Янкоўскі, I, 180; Хрэстаматыя, 335; Прач, 169; Сцяшковіч, 492; Шаталава, 173). Тама(-ка, -цька) прысл. Там. А мы ўжо сянні збіраліся з бабамі ісці ў ямніду глядзедь сваіх мужыкоў. Тама ж цяпера лагер ваеннапалонных. Дак, можа, і наш чый тама. (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) «А я з Вуглоў. Смалякоў, Ігнат, а баньку майго Іванам звалі. Значыць землякі мы. А ты чый будзеш тамацька?» — спытаў ён. (/. Чыгрынаў. Па дарозе дамоў) Параўн.: тама, тамацька — там (Бялькевіч, 440); тамака— там (Б Р С -6 2, 915; Ж ыдовіч, I, 134); тамыцька — там (БялькевІч, 441); тамайка, тамачы—там (Сцяшковіч, 493). Тараваты прым. Добразычлівы, шчодры. Ратавала адно — чалавек Харытоня быў тараваты, і калі сам чаго не меў, то зычыў па горла дабра суседзям. (/. Чыгрынаў. Залатая рука) Параўн.: тырыватый — добры, шчодры (Бялькевіч, 449). Тарарахкаць д з е я сл н е з а к. Тарахцець; працавадь з шумам. У гумне тарарахкала арфа. (М. Лобан. На парозе будучыні) Параўн.: тарарахъ — выклічнік, які абазначае бой у што-небудзь (Насовіч, 620); тарахаць — тарахцедь (Каспяровіч, 304). Тнуць д з е я сл з а к. Джыгануць; укусіць. Пчала ледзь не тнула мне ў пяту... (А. Бажко. Перад вераснем) Параўн.: тнуць— 1) ссякаць, 2) кусаць, джалідь, 3) заўзята праць (Сцяш ковіч, 497). Трайшк наз., м. Вілы з трыма рагамі (зубамі). Тады жанчына падскочыла да верамейкаўскага старшыні і цаўём трайніка піхнула ў спіну. (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Трапашка наз., ж. Трапло. Па хлявах ды павецях Некрашоўкі адна перад другою ляскалі церніцы, стукалі трапашкамі... (М. Лобан. На парозе будучыні) Параўн.: трапашка— прылада для трапання ільну (Гуліцкі, 129); тряпышка — прылада для трапання
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
25 👁