забіла трывогу. Васіль — супорат небяспечны. Мартын — бабыль. (Я. Колас. Дрыгва)
Параўн.: супар — супернік, канкурэнт (Насовіч, 623; БРС-26, 304); супарат — праціўнік (Гарэцкі, 223); супурат, супырат — упарты чалавек (Юрчанка, 192; Бялькевіч, 427).
Супорат гл. Супарат.
Сутонець дзеясл., незак. Змяркацца (БРС-62, 902).
На двары сутонела. (М. Лобан. Гарадок Устронь)
Сутонне наз., н. Змярканне, прыцемак.
Ішоў дзед Талаш з такім меркаваннем, каб на сядзібу папасці ў сутонне, каб лепш быць прыхаваным ад людскога вока. (Я. Колас. Дрыгва) Сіні ў перадранішнім сутонні, ён [снег] аж сляпіў вочы сваёй чыстай, некранутай белізною. (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга) Але ў тым месцы, дзе паабапал сцежкі стаялі — як падняць чалавеку руку — маладыя елкі, дарогу перагарадзіла вялікая, бы нацягнутая з суравых нітак павуціна, якая ў лясным сутонні, здавалася, блішчэла. (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі)
Параўн.: сутонак, сутонне — змярканне (Сцяшковіч, 481).
Сутоньвацца дзеясл., незак. Змяркацца.
За акном ужо сутоньвалася: у кутках у нумары гусла цемната. (В. Адамчык. Калі ападае лісце)
Параўн.: сутаняцца, сутуняцца — змяркацца, сутонець (Жыдовіч, I, 131; Сцяшковіч, 481).
Сухарыкі наз., мн. Пячэнне.
Негаваркія яшчэ жанчыны каштавалі катлеты, булкі, сухарыкі, ківалі сваім мужчынам на яду, шапталі на вуха: «Закусвай, закусвай, каб не давялося цябе валачы дадому!» (Г. Далідовіч. Ліст да Олі)
Параўн.: сухарка — булачка з салодкага цеста (Сцяшковіч, 481).
Сцежар наз., м. Уваткнутая ў зямлю жэрдка, вакол якой кладзецца стог (Янкоўскі, I, 178).
...Над пацямнелымі стагамі крычалі вароны і садзіліся на стромкія сцежары. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка)
Параўн.: сцежар — падсцілка пад стог (Сцяцко, 167; Выгонная, 125; Сцяшковіч, 483); стэжор, стэжар —
76 👁