зыба ў сваёй неспадзяванай, але недаверлівай радасці паглядзеў на Маштакова і адразу панікнуў: сакратар райкома, нібы стыдаючыся чаго, плюскаў вачамі, спяшаючыся адвесці іх убок. (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі)
Параўн.: стыдацца — саромецца (Сцяшковіч, 478); стыдзіць — саромець (Сцяцко, 155).
Стыднік наз., м. Сараматнік.
«Паважаў бы чалавека, стыднік ты»,— накінулася на Чачыка Кася. (І. Пташнікаў. Іллюк Чачык)
Параўн.: стыдзька — сарамлівы (Насовіч, 620); стыднік(-ніца) — сараматнік(-ніца) (Жыдовіч, І, 130).
Стыкацца дзеясл., незак. Бываць, знаходзіцца (Юрчанка, 192).
У той год з вясны вельмі дажджыла і ўсюды панарастала шмат травы. І ён не стыкаўся дома — усё бегаў то з касою, то з граблямі і рабіў сена... (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга)
Параўн.: (не)стыкацца — быць дзе-небудзь вельмі мала (Янкоўскі, ІІІ, 126); стыкацца — бываць, знаходзіцца (Сцяшковіч, 478).
Суднік наз., м. Шафка для захавання посуду, малака, хлеба і інш.
Стракаценькая кучарка скокнула з лаўкі на край паліцы, і адтуль пасыпаліся на суднік Пархвенавы соннікі і аракулы. (М. Гарэцкі. Зіма) І на мяне тата крычыць. Пазаўчора мне вельмі захацелася было сала, дык я сам палез у суднік ды адрэзаў сабе кавалачак, дык тата... калі дасць мне нечым па руках, дык я аж заплакаў. (К. Чорны. Зямля) А ён, Ратушняк, сядзеў на рагу стала, глядзеў пад суднік на сляпы магазын, на сляпы агонь... (І. Пташнікаў. Агні)
Параўн.: суднік — скрынка для пасуды, буфет (Каспяровіч, 295), шафа для кухоннай пасуды (Бялькевіч, 425), кубелец (Сцяшковіч, 479).
Супарат і Супорат наз., м. Сапернік; праціўнік.
— Ну? — справіўся Рыгор.
— Твой супарат выйшаў ад Прыдатных.
— Бераг? — праверыў Пятрусь.
— А які ж чорт... (Ц. Гартны. Сокі цаліны).
У вялікай злосці яны [Хомкі] могуць забіць свайго супарата. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) Мартынава сэрца
78 👁