ён нацягнуў лейцы і перакінуў нагу цераз аглабіно.. (М. Лобан. На парозе будучыні)
Параўн.: аглабіна — частка воза (Янкоўскі, I, 27); аглабіна, аглабня — аглобля (Шаталава, 8).
Аглабцы наз., мн. Кузаў у павозцы; драбіны.
Я сам накошваў поўныя аглабцы дзятлавіны, пхаў пад яе хамут і клаўся спаць... (Б. Сачанка. Мальвіна)
Параўн.: оглобина, глабинки — 1) кузаў калёс ці саней; 2) борт-рашотка ў калёсах (Масленікава, 166).
Адале, Адаля і Адылі злучн. А потым, а пасля.
Я то сяду, але думаў, дагоніць мяне наша сельсавецкая працаўніца. Я яе чакаў на паўстанку, адале пайшоў... (К. Чорны. Спатканні з аспаватым чалавекам) Нават неяк добра робіцца, калі яна [рука] так лёгка падае. Адале — стома, як пасля вялізнай работы. (Я. Скрыган. Наталя) Вось пражывяце якога з паўгода, адаля Рыгор забярэ вас да сябе... (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Галілей... разгублена трос сваёю барадзёнкаю, адылі цмыгнуў у дзверы і знік, нібы і не было яго тут. (М. Зарэцкі. Вязьмо)
Параўн.: адыли — а далей, а потым (Насовіч, 3); адале — але потым, але пасля (Янкоўскі, I, 28); дале — пасля (Хрэстаматыя, 333).
Адаля гл. Адале.
Адваранкі наз., мн. і Атваранка наз. ж. Адвараная цэлая (не патоўчаная ці не парэзаная) бульба.
Падышла маці і пачала пытацца: стаўчы камякі з бульбы ці няхай будуць адваранкі. (П. Пестрак. Серадзібор) У хаце пахла гарэлай бульбай... недзе на загнетку сыходзіла гарачай парай атваранка. (І. Чыгрынаў. Сонца на косах)
Параўн.: адваронкі — бульба, звараная ў «мундзірах» (Сцяцко, 12; Сцяшковіч, 19).
Аддудураны і Аддудыраны дзеепрым. Адтапыраны.
Зосін бацька сустрэў Андрэя ў новай кашулі, зашпіленай на ўсе гузікі, і ў хромавых ботах з аддудыранымі халявамі. (І. Пташнікаў. Трэція пеўні) Адзін быў... з жорстка аддудыранымі вусамі. (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі)
Параўн.: отдудуреный — адтапыраны (Насовіч, 373); аддудыріный — 1) адтапыраны, 2) адстаўлены, выцяг-
98 👁