А
Абалонка наз., ж. Шкло ў акне; шыба.
Праз малюсенькае, у адну абалонку, акенца на гарышчы свяціла сонца. (В. Адамчык. Хата)
Параўн.: (а)балонка — шкло ў акне (БРС-62, 21, 116); абалонка — шыба ў акне (Сцяшковіч, 6).
Абапінянка наз., ж. Вялікая хустка, якая завязваецца зверху галаўнога ўбору.
А вось і маці. Па доўгай чорнай спадніцы, хустцы-абапінянцы і па нагах, абкручаных анучамі, яе адразу пазнаў Лёнька. (М. Капыловіч. У ружовым тумане)
Параўн.: опинянка, апінянка — вялікая хустка (Сакалоўская, 301; Янкоўскі, І, 33); абапнуцца — завязаць фартух (Шаталава, 5).
Абгалоціць дзеясл., незак. Перан. Зрабіць голым, абабраўшы да ніткі.
А-а-а? Сам ад сябе хаваць буду? Рады абгалоціць бацьку? (П. Галавач. Кнак)
Параўн.: абгылаціць — абабраць да ніткі (Бялькевіч, 20).
Абенаж прысл. Абедзвюма нагамі; вярхом.
Яшчэ той галуза, што ўчапіўся быў за Хомчыны калёсы пад'язджаць, сеўшы абенаж на жэрдцы, ухапіўшыся за наклеску, каб не зваліцца... (М. Гарэцкі. Ціхая плынь)
Параўн.: абенаж — вярхом (Бялькевіч, 22).
Абсац наз., м. Набойка на падэшве абутку пад пяткай; абцас.
Чайная лыжачка саскочыла на падлогу і ўгадзіла пад абсац. (Ц. Гартны. Сокі цаліны)
Параўн.: обсацъ, абсац — абцас (Насовіч, 353; Сцяцко, 11).
Аглабіно наз., н. Верхняя частка драбін (у возе)
89 👁