нуты ўбок (Юрчанка, 22); аддудураны — адтапыраны (Жыдовіч, III, 11).
Аддудыраны гл. Аддудураны.
Аддудырвацца дзеясл., незак. Адтапырвацца.
Твар у яе [Веры] робіцца дужа цікавы і троху смешны: вусны збіраюцца ў шчыльную складку і аддудырваюцца, як у дзіцяці. (М. Зарэцкі. Вязьмо)
Параўн.: отдудурваць ца — выдавацца ўперад (Насовіч, 373); аддудырвацца — адтапырыцца (Юрчанка, 22); аддудурівацца, аддыдуріцца — адстаўляцца дудкаю, адтапырвацца (Бялькевіч, 43).
Адылі гл. Адале.
Ажаргаць дзеясл., зак. Сесці вярхом.
У таго, што ажаргаў сядло і ўзяў у дзве рукі руль, была высокая фуражка з вузкім белым арлом і бліскучым чорным брылем. (І. Пташнікаў. Тартак)
Параўн.: ажыргаць — асядлаць (Сцяшковіч, 23), сесці вярхом (Шаталава, 10).
Акрутні наз., мн. Прыстасаванне для прымацавання аглабель у санях; заваратні.
Трашчаць аглобні з намёрзлымі пянькоымі акрутнямі, калі ўпіраюцца ў палазы і выгінаюцца на павароце. (І. Пташнікаў. Тартак)
Параўн.: акруцень — супоня (Сцяшковіч, 25).
Анегдай прысл. Нядаўна; аднаго разу.
Анегдай пасля смажонага селядца я паўкухля квасу выжлуктаў... (М. Гарэцкі. Панская сучка)
Параўн.: анагдась — нядаўна, на днях (Насовіч, 6); негды, негдысь — некалі, калісьці (Насовіч, 343); аногды — часамі, іншы раз (Бялькевіч, 53); анегды — аднойчы, нядаўна (Сцяшковіч, 18); анегдачкі — нядаўна (Шаталава, 12).
Апастырыць дзеясл., зак. Зганьбіць, увесці ў сорам.
Не, дружа, рамана не кручу, дый не думаю з парабчанкай! Каб апастырыць усю радню! Не! (П. Галавач. Загубленае жыццё)
Апівошына наз., аг. Асудж. П'яніца.
Я напішу бацьку на завод, ён яму пакажа гэтыя п'янкі. Дажыўся, апівошына, што з работы выгналі. (В. Дайліда. Вясна, хлопцы, вясна)
Параўн.: апівош, апівоша — той, хто многа п'е не за
100 👁