Старонка 99
◀ / 674 ▶
прыйемна. Багудзенка Навагр. ВЫМАНТАРЫЦЬ зак. Выпрасіць. Вымантарыў у бан'к'и грошы и куп'иў саб'е матоцыкл, то ц'ап'ер на работу йез'дз'иц' на матоцыкл'е. Вугальнікі Шчуч. ВЫМАРСНУЦЦА зак. Раскідацца па краях. Хустка твайа зус'им вымарснулас'а, йайе треба падруб'иц'. Забалацце Кар. ВЫМЕТВАЦЦА незак. Выбягаць, выходзіць. Ун' йак малыйа вым'отвайуцца са школк'и, хутка дома будуц'. Ханявічы Свісл. ВЫМІСТАЯ прым. З вялікім вымем. Карова вым'истайа и малака добра дайе. Лукі Кар. ВЫМУДРЫЦЬ зак. Выдумаць. Наш стары йак вымудрыц' што, дык аж дз'иву дайес'с'а. Збляны Лід. ВЫМУЛІЦЬ зак. З цяжкасцю дабыць. За н'емцам'и млын н'и працаваў, то н'ескул' вымул'ал'и ступу ды таўкл'и крупы. Каралін Зэльв. ВЫНЕЖНЫ прым. Выпеставаны. Дачка ў йих н'е вын'ежнайа, ус'о роб'иц', добрайа гаспадын'а, и зварыц' и ў хац'е дагл'едз'иц', вучыцца добра. Роскаш Кар. ВЫНЁСЛЫ прым. Важны. Твой бац'ка быў кавал'ер вын'ослы, мац'и майа йаго паважала. Пугачы Шчуч. ВЫПЕТРАХЛЫ дзеепрым. Выветраны. На выган'е адз'ин вып'етрахлы аўс'ух стаiиц'. Гольні Бераст. ВЫПІРВАЦЬ незак. Выбіваць, выкалочваць. Учора дапамагла мац'и вып'ирвац' пыл з дывана. Гольні Бераст. ВЫПЛАДАК м. Вырадак. Страшн'е злы быў геты выпладак адэл'ск'и н'и м'еў л'итас'ц'и, н'и серца. Каробчыцы Гродз. ВЫПОЎЗІНЫ мн. Скінутае бруднае адзенне. Чаму ты раск'идаў свайе выпоўз'ины, падб'ары йих и вын'ас'и ў комору, заўтра памыйу. Дзягенева Астр. ВЫПРАВІНЫ, ВЫПРАВЫ мн. Провады хлопца ў армію. Прыдз'и і майе выправ'ины заўтра. Старчаняты Іўеўск. Йа абав'асково зраблу свайму Кв'ец'ку выправы, бо йон адз'ин у м'ан'е. Такары Лід.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 674 ▶