Старонка 100
◀ / 674 ▶
ВЫПУКАСТЫ прым. Вірлавокі, лупаты. У йайе хлоп'ец н'ейк'и выпукасты, вочы н'ейк'ийа выпукастыйа. Уша Кар. ВЫРВАС м. Распуснік. Ах ты вырвас малы, матцы спакойу н'и дайеш! Палонка Дзятл. ВЫРВІШЧА н. Вымоіна, падмыты вадой бераг. Н'и б'егай кал'а таго вырв'ишча, бо ўвал'ис'с'а ў речку. Галавачы Гродз. ВЫРОСТАК м. Нарасць. Так'и выростак на наз'е, што н'иводных туфл'аў н'и надз'ец'. Прывалка Гродз. ВЫРУТНЫ прым. Падобны. Мой геты хлопчык вырутны на свайу бабу. Бабіна Гродз. ВЫРУЧЫЦЦА зак. Пачуцца. Мн'е выручылас'а п'ес'н'а кал'а речк'и, мус'иц', там дз'аўчаты. Заберазь Іўеўск. ВЫСВЯЦІЦЬ зак. Асвятліць. Прыгнул'ис'а, каб выс'в'ац'иц' ножык, што згуб'ил'и ў трав'е. Лелюкі Іўеўск. ВЫСЕДЗЕЦЦА зак. Адпачыць. У н'адз'ел'у выс'адз'елас'а за цэлы дз'ен', аш абрыдло. Малашэвічы Слон. ВЫСЕЎРАЦЬ зак. Высахнуць. Л'еш ц'ап'ер аплазавац' калоды, бо йак выс'аўрайуц', то ц'ажей будз'а з йим'и. Пераганцы Вор. ВЫСІЛІЦЬ зак. Абяссілець. А мой ты ўнучак, з рук н'и злаз'иш, ты м'ан'е ўс'ен'ку выс'ил'иў, рук н'и чуйу. Лелюкі Іўеўск. ВЫСКУРАЦЬ зак. Здолець, паспець. Дз'е ш ты выскурайеш за йим на кожны дз'ен' у новум кас'ц'ум'е хадз'иц'? Пацавічы Маст. ВЫСПІРАЦЬ зак. Набіць. Дачка ў йих такайа н'игоднайа, каб бац'ка выс'п'ираў пару раз, адразу пал'ешала б. Баравікі Слон. ВЫСТАРГАНЕЦ м. Выспятак. Дай йаму выстарганца, то атчеп'иццa ат ц'аб'е. Каты Смарг. ВЫСЦЕЖЫЦЦА зак. Выправіцца. Куды гета ты выс'ц'ежылаcа так рано? Машталеры Гродз. ВЫСЦЕПАЦЬ зак. Папаласкаць, выбіць пранікам. Йа ўжо выс'ц'епала б'ал'йо и раз'в'ес'ила сушыц'. Заберазь Іўеўск. ВЫСЦІГІ мн. Спаборніцтва. Нашыйа дз'ец'и йез'дз'ил'и на выс'ц'иг'и ў Гродна, а потым у наз будуц' ус'е з'б'ирацца. Кадзішкі Лід.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 674 ▶