ВЫСЦІГОВЫ прым. Спартыўны. На выс'ц'иговым ровары хутче зайедз'аш. Ходзішкі Смарг. 2. Модны. Ц'ап'ер дз'еўк'и ў в'осцы так'ийа ж выс'ц'иговыйа, йак и ў горадз'е. Пераганцы Вор.
ВЫСЫП м. Выспа, пясчаны ўзгорак. У нас на высп'е н'ичога н'е рас'ц'е, треба л'есу пасадз'иц'. Васілевічы Слон.
ВЫСЫПАЦЬ зак. перан. Дачасна апарасіцца. С'в'ин'н'а высыпала парас'атк'и, н'ехта, мус'иц', ударыў. Кладнікі Іўеўск.
ВЫТАЧКА ж. Вусень. Каб йана згарела, вытачка гета, йак йана мн'е ўс'ен'ку капусту змарнавала. Бершты Шчуч.
ВЫТЛУК м. Неслух, нягоднік. Вот дз'е вытлук удоўса на майу галаву. Ліпнікі Шчуч.
ВЫТРАСАЦЬ незак. Выціскаць, выганяць. Учора бац'ка вытрасаў м'од на м'едагонку, то й нам прын'ос. Прывалка Гродз.
ВЫТУМАНІЦЬ зак. неадабр. Выпрасіць. Твой Ван'ик вытуман'иў на гул'ан'а новы кас'ц'ум у майго М'ишы. Каняўцы Зэльв.
ВЫТЫЛІНКВАЦЬ незак. Заўзята іграць. Йас' прын'ас'е свайу скрыпку и йак стан'а вытыл'инквац' на йой, то ўс'е скачуц' аж да поту. Шылавічы Слон.
ВЫФАСТРЫГАВАЦЦА зак. перан. Прыбрацца, выфранціцца. Хоц' на выстаўку в'адз'и майго старога, так выфастрыгаваўс'а, што н'и пазнац'. Клешнякі Шчуч.
ВЫХАПЕНКА ж., ВЫХОПЕНЯК м. Скавароднік, блін з хлебнага цеста. Йа часта п'аку выхап'енк'и, бо дз'ец'и л'уб'ац' йих йес'ц'и з малаком. Сонічы Гродз. Выхоп'ен'ак смачны са с'м'етанай. Прывалка Гродз.
ВЫХАРАШАНЫ дзеепрым. перан. Кастрыраваны. Гены паршучок ужо выхарашаны. Малая Воля Дзятл.
ВЫХАРАШЫЦЦА зак. Прыбрацца. Ужо ў н'адз'ел'у йак выхарашыцца наша Йира, дык н'и пазнац'. Каробчыцы Гродз.
ВЫХАРОШВАЦЦА незак. Прыбірацца. Йак в'ечар, хлопцы и дз'еўк'и выхарошвайуцца и идуц' у клуб на гул'ан'а. Лелюкі Іўеўск.
ВЫХАРТАВАЦЦА зак. Прагаладацца. За два дн'и, што была ў дарoз'е, зус'им выхартавалас'а. Буйкі Дзятл.
78 👁