Старонка 98
◀ / 674 ▶
так'и вылузганы, аж бл'ишчыц' ус'о. Малая Воля Дзятл. ВЫЛУНЬВАЦЦА незак. Выдзяляцца. Ус'е вы добра с'п'авал'и, ал'е ж вылун'ваўс'а з ус'их голас Сашк'и. Уша Кар. ВЫЛЫСІЦЦА зак. Прыбрацца да бляску. Гл'адз'и ты, йак наш Павал вылыс'иўс'а, ва ўс'им новым. Каты Смарг. ВЫЛЮДЖВАЦЦА незак. Упрыгожвацца, прыбірацца. Хрыс'ц'ина л'уб'иц' выл'уджвацца, йак выйдз'а ў клуб, то й н'и пазнайаш друг'и раз йайе. Сарокі Шчуч. ВЫЛЮДЗЕНЬ м. Вырадак. А мамачк'и, што геты выл'удз'ен' хоча ад нас, што н'и п'ерастайе хадз'иц'. Валеўка Навагр. ВЫЛЮДЗІЦЦА, ВЫЛЮДНЕЦЬ зак. Папрыгажэць. Н'ихто н'и думаў, што Панасова дз'еўка так выл'удз'ица, што й н'и пазнац' ц'ап'ер йайе. Рыскі Гродз. Хлоп'ец так выл'удн'еў. Метраполь Навагр. ВЫЛЮДКАВЫ прым. Непрыгожы. У йих сын сам так'и выл'уткавы, ал'е дз'аўчат прыгожых л'уб'иц'. Крапіўніца Свісл. ВЫЛЮЛЯНЫ дзеепрым. Выпешчаны. Наша Кац'арынка с'он'н'а рада, прыйехал'и выл'ул'аныйа йойу ўнук'и, выл'ул'ала сыноў, ц'ап'ер унукаў. Уша Кар. ВЫЛЯНГАЦЦА незак. Уволю адпачываць. Целы дз'ен' выходны хлопцы выл'ангайуцца, а потым зноў на тарцу раб'иц' да н'адз'ел'и. Збляны Лід. ВЫМАВІНА ж. Лужына. Пас'л'а дажджу многа вымав'инаў на дароз'е, граска йехац'. Вугальнікі Шчуч. ВЫМАГЛЁЎВАЦЦА незак. Іран. Прыбірацца, прыхарошвацца. Хвац'иц' таб'е ўжо вымагл'оўвацца, целы час стайиш п'ерад л'устэркам. Грамавічы Шчуч. ВЫМАДЗІЦЦА зак. Модна апрануцца. Наша маладайа ўжо вымадз'илас'а да шл'убу. Кадзішкі Лід. ВЫМАКЛІНА ж. Балота. Нашы каровы с'он'н'а на вымакл'ин'е пасуц'. Сонічы Гродз. ВЫМАНДЗЫРЫЦЬ зак. Выклянчыць. Так'и ўжо йон чалав'ек, каб вымандзырыц' саб'е л'епшайе. Буйкі Дзятл. ВЫМАНДЛЯВАНЫ дзеепрым. Прыбраны, выфранчаны. Наш настаўн'ик заўс'оди так'и вымандл'аваны чалав'ек, аж гл'адз'ец' на йаго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 674 ▶