ВЫКАЛАЦІЦЬ зак. Расхістаць. Геты слуп дз'ец'и зус'им выкалац'ил'и. Прывалка Гродз.
ВЫКАСТРАЖЫЦЬ зак. Знішчыць. У аўс'е много асоту было, ал'е йа йак уз'аўса, то ув'ес' выкастрыжыў. Мігова Гродз.
ВЫКАШАРЫЦЦА зак. Вымыцца. Пайду ў бан'у выкашарус'а йак с'л'ет. Папарат Вор.
ВЫКАШАРЫЦЬ зак. Добра вымыць. Мн'е треба будз'а добра выкашарыц' б'ал'изну. Сіняўшчына Іўеўск.
ВЫКАШЧЫЦЬ зак. Выцягнуць, ачысціць. Треба выкашчыц' ус'у патруху з гумна, кап чыста было. Зароў Дзятл.
ВЫКНУЦЬ незак. Прывыкаць. Наша Крыс'ц'а выкн'ада новай работы, можа, й устал'уйецца там. Лелюкі Іўеўск.
ВЫКНЯЖЫЦЬ зак. Дамагчыся, выпрасіць. Л'едва выкн'ажыла ў сус'етк'и дз'ес'ац' кал'ваў расады. Багданаўцы Шчуч.
ВЫКРУМКАЦЬ зак. Выклянчыць. От ўреднайа дз'иц'а, што н'и ўбачыц', ус'о хоча выкрумкац'. Саленікі Кар.
ВЫКРУЧВАЦЬ незак. Выганяць з рамак мёд на медагонцы. Наш дз'ац'ка пачаў выкручваць м'од на м'едагонцы, то пачастуйа нас добра. Урцішкі Іўеўск.
ВЫЛАГІ мн. Штрыфелі ў адзежы. Треба новайа пал'то пашыц', бо ўс'о ўжо старойа, варатн'ик и вылаг'и брудныйа, н'има йак нас'иц'. Загор'е Кар.
ВЫЛАДАВАЦЬ зак. Зрабіць усё належнае. Мац'и выладавала сына ў в'ал'икуйу дарогу, хай будз'а шчас'л'ивы с'арод добрых л'удз'ей. Заберазь Іўеўск.
ВЫЛАДЗІЦЦА зак. Прыбрацца. Бач, йак ты выладз'илас'а, йак на шпацыр. Трахімавічы Дзятл.
ВЫЛАКТАЦЬ зак. Прагна выпіць. Кот дапаў да слоїка, дык ус'о малако вылактаў. Міхнічы Смарг.
ВЫЛІЧАЦЬ незак. Галасіць, выгаворваць свой гора. Дз'ец'и и жонка так па бат'ку выл'ичал'и, што аж сэрца пекла ад жал'у ва ўс'их. Кекшчыкі Іўеўск.
81 👁