Старонка 96
◀ / 674 ▶
сыты, поўны бутел'ак малака можа выжалапац' за адз'ин рас. Асіпаўцы Вор. ВЫЖАРКІ мн. Смажанае сала. Идз'ец'а йешча выжарк'и, насмажыла целу м'иску выжарак, каб ус'им хап'ила. Калеснікі Бераст. ВЫЖДРЫЕНЦЫ прым. Даходны. Вот Зос'ин чалав'ек выждрыйонцы, н'ичога н'е прапус'ц'иц', ус'уды дал'ац'иц'. Гейстуны Ашм. ВЫЖЫМОК м. Прылада для прасавання воску. Воск прасуйам выжымком, йа сам выраб'иў выжымок, майу свой выжымок. Касцянева Шчуч. ВЫЗБІРАЦЬ зак. Пазбіраць. Пакуль мы зайшл'и ў л'ес, то л'удз'и ўс'е грыбы пас'п'ел'и выз'б'ирац', адно карен'н'е засталос'а. Выгода Маст. ВЫЗВОЛКА ж. Палёгка. С пол'а ўжо пазвожвал'и, л'удз'ам дал'и вызволку, ус'е добра зараб'ил'и. Саленікі Кар. ВЫЗІКАЦЬ незак. Крычаць, сварыцца. У майго чалав'ека н'ичога н'е пытай, бо йак стан'а выз'икац', то спалохацца можна. Шчанец Шчуч. ВЫЗІКНУЦЬ зак. Крыкнуць. Н'ав'естка йак выз'икнула на м'ан'е, дык йа ўтруп'ела. Пятровічы Зэльв. ВЫЗУБАЦЬ зак. Выбраць моцнае яйцо, пробуючы яго на зубы. Йайцо вызубаў такойа, што н'ихто н'и выбйа. Хілякі Бераст. ВЫЗУБВАЦЦА незак. Прарастаць, узыходзіць. Уже пачало вызубвацца жыто, хутко пасходз'иц'. Радзевічы Вор. ВЫЗУБІЦЦА зак. Прарасці. Бул'ба ўжо вызуб'илас'а ў скл'еп'а, треба хутчей садз'иц'. Семернікі Ашм. груб. перан. Ашчэрыцца. Што ты вызуб'иўс'а, йак воўк? Пасаромс'а л'удз'ей! Забагонікі Гродз. ВЫЙСЦЁВЫ прым. Святочны, выхадны. Мой Ван'а пайшоў у клуб у выйс'ц'овум кас'ц'ум'и. Мураваная Ашмянка Ашм. ВЫКАБЛУЧВАЦЦА незак. груб. Развязна паводзіць сябе. Чаго прышла тут выкаблучвацца? Идз'и л'епш дахаты. Любары Лід. ВЫКАЛАТЫРЫЦЬ зак. Дазнацца. Ты ўжо, мус'иц', ус'о выкалатырыў, што н'и дас'и л'удз'ам слова сказац'. Вялікая Палонка Дзятл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 674 ▶