Старонка 95
◀ / 674 ▶
б'е за твайе гул'и. Далёкія Лід. ВЫДЗЕЛАНЫ дзеепрым. Выпацканы. Ун' твой чалав'ек стайиц' выдз'еланы, йак чорт. Зарачаны Ваўк. ВЫДЗЕЛАЦЦА зак. Выпацкацца. Выдз'елаўс'а ўс'ей у тарпу, выдз'елаў ус'у йас'онку. Грыбаўцы Ваўк. ВЫДЗІРАЦЦА незак. Абражаць, дражніцца. Наш сус'ед ус'ей час выдз'ирайацца на м'ан'е. Саленікі Кар. ВЫДЗЫГВАЦЬ незак. Выскокваць, падскокваць. Гетыйа дз'ец'и выдзыгвайуц' з м'есца, и чаго йим н'е с'адз'іцца, спытай ты йих. Бародзічы Зэльв. ВЫДЗЮРВАЦЦА незак. Дурэць, сваволіць. П'ерастан'ц'е, дз'е-ц'и, выдз'урвацца! Куклічы Свісл. ВЫДРАПАКАВАЦЬ зак. Пракультываваць. Тут треба добра выдрапакавац', то мо што й будз'а рас'ц'и. Малыя Эйсманты Бераст. ВЫДРЫМУСЫ мн. Капрызы. Напакучыл'и мн'е ўжо, майо дз'иц'атко, твайе выдрымусы. Крапіўніца Свісл. ВЫДРЫНГОЎВАЦЬ незак. Танцаваць. Целы в'ечар хлопцы и дз'еўк'и выдрынгоўвал'и ў клуб'е. Турэц Кар. ВЫДРЫНДОЎВАЦЬ незак. Гуляць. Выдрындоўвайа целы тыдз'ан', а раб'иц' н'има кал'й. Любанічы Кар. ВЫДУМОЎВАЦЬ незак. Нагаворваць, пляткарыць. Такайа йаго баба, што на ўс'их выдумоўвайе. Вялікая Палонка Дзятл. ВЫДУНДЗІЦЬ зак. груб. Высмактаць, выпіць. Хац'ела дз'ец'ам крышку малака надайиц', дык ус'о выдундз'ило ц'ал'а. Пагарэлка Кар. ВЫДУРНІЦЦА незак. груб. Сваволіць. Твой хлопчык натто выдурн'айацца, што гета ты н'ичым йаго н'и уйм'еш. Мілашэвічы Слон. ВЫДЫБАЦЬ незак. Выходзіць, падымацца. Л'а, тата выдыбайа с канторы, атрымаў грошы, то добра. Куклічы Свісл. ВЫЁНТАК м. Выключэнне, выпадак. Пасадз'ила ўс'у гародн'ину, за выйонткам агуркоў. Гальтэвічы Ашм. ВЫЛАЛАПАЦЬ зак. груб. Выпіць. Н'а дз'ива, што так'и
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 674 ▶