ВЫВІНДАВАЦЦА зак. Выкруціцца. Яна выв'індавалас'а п'ерат татам, йак змагла, и ўс'о добра зноў. Калеснікі Бераст.
ВЫВІХНЫ прым. Вясёлы. Сват наш выв'ихны, ал'е ж и свац'ейа в'ел'м'и выв'ихнайа. Крышылоўшчына Кар.
ВЫВІЦЬ зак. Зматаць у клубок. Ганул'а, выв'и н'итк'и, выйдз'а добры клубок. Роўбавічы Іўеўск.
ВЫВІРАПВАЦЦА незак. груб. Углядацца. Чаго ты так выв'арапвайас'с'а, йаг бы н'и спазнаў н'икога. Шылавічы Слон.
ВЫГАНЯСТЫ прым. Гонкі, выносны. Схаджу ў л'ес, выбару выган'астайа вудз'ил'н'ичка. Падавічы Баст.
ВЫГАР м. Выдумшчык. Выгар геты М'икола, выдумл'айа бал'а-што, ты адно слухай. Каробчыны Гродз.
ВЫГНАТЫ дзеепрым. Выпушчаны. У нас скац'ина ўжо выгнатайа ў пол'а, травы хапайа. Ходараўцы Лід.
ВЫГНАЦЦА зак. перан. Выцягнуцца, падрасці. Во бач, з малой дз'аўчынк'и ваша Л'ена выгналас'а ў добруйу дз'еўчыну. Ходараўцы Лід.
ВЫГНЯТАЦЬ незак. перан. Загортваць /жар/. Трэба ўжо выгн'атац' вугл'е ў п'ечы, бо прагарэл'и добра. Грабяні Гродз.
ВЫГОРАК м. Узгорак. В'ал'ик'и выгорак у нас пуставаў, то засадз'ил'и л'есам. Сонічы Гродз.
ВЫГУЛЬТАЙВАЦЦА зак. Добра пагуляць. Выгул'тайаваўс'а мой мужык у с'в'ато, н'ичога н'е раб'иў, то ўжо й пас'п'ашаўс'а с'он'н'а да свайой машыны. Бабынічы Слон.
ВЫГЭЛЬЦВАЦЬ незак. Гуляць, падскокваць. Дз'евачка выгэл'цвайа з в'аровачкай па цэлых дн'ах, ал'е ж йа йой кажу, до таб'е выгэл'цвац', кдз'и с'адз' за кн'иг'и. Дакудава Лід.
ВЫДАБЫЦЦА зак. Выбрацца, выйсці. Па з'б'ираў грыбе, бачу, гета ж лос' н'и можа выдабыцца з балота, так загрэз. Прывалка Гродз.
ВЫДАХЛЫ прым. Худы, слабы. Такайа ўжо выдахшайа наша карова. Красноўцы Лід.
ВЫДЗЕГАЦЬ зак. Пабіць. Цу, пачакай, йа дома выдзегаю н'а-
79 👁