Старонка 86
◀ / 674 ▶
зраб'ил'и, н'и можна прайс'ц'и. Каробчыцы Гродз. ВЕРГАНІ мн. Маёвыя вечары з песнямі і гульнямі. Треба хутчей закончыц' работу ды йс'ц'и на в'ерган'и на май. Гуршчызна Іўеўск. ВЕРХАВІК м. Вецер у верхніх слаях паветра. Йак узн'аўс'а моцны в'ерхав'ик, ус'ей сад зашумеў, йаблык'и пасыпал'ис'а долу. Уша Кар. ВЕРХАВОДЗЬ ж., ВЕРХАПЛАСТ м. Рыба, якая трымаецца ў верхніх пластах вады. В'ерхаводз' нав'арху плавайа. Касцянева Шчуч. Карпы и шчупак'и да в'ерхапластаў адводз'ацца. Прывалка Гродз. ВЕРХАЧКА ж. Самая яркая зорка. Знайдз'и в'ерхачку над нашайу хатайу. Куляшы Шчуч. ВЕРХНІК м., ВЕРХНІЦА ж. Накрыўка, дзверцы. У куфры в'ерхн'ик аткрывайсо, куфре йашче дз'е-н'идз'е йос'ц'. Каробчыцы Гродз. Прын'ас'и с'уды в'ерхн'ицу и закрый дз'ешку. Ходараўцы Лід. ВЕСНАВЕЦЬ незак. Расцвітаць, маладзець. Йак скончылас'а вайна, ус'е стал'и в'еснав'ец', стал'и ажываць'. Нагорнікі Дзятл. ВЕСНАВАЦЦА незак. Выконваць веснавыя работы. Ц'ап'ер такайа пара, што ўс'е в'аснуйуцца ў пол'и, у хац'е н'икога н'има. Парэчча Гродз. ВЕСНАВІК м. Вясенні снег з марозам. Хоц' и выпаў в'еснав'ик, ал'е йон н'и страшны дл'а рун'и. Івашкаўцы Бераст. ВЕСЯЛЮТКА прысл. ласк. Вельмі весела. З' йим заўс'оды в'ес'ал'утко, бо йон на танцах п'ершы хлоп'ац. Кухары Маст. ВЕТРАВАЛ м., ВЕТРАВІЦА, ВЕТРАНІЦА ж. Моцны вецер. Воз'ац' и воз'ац' дз'ерав'ины з л'есу, што в'етравал павал'иў. Ханявічы Свісл. Ну й схадз'илас'а в'етрав'ица на дваре, на нагах н'и ўстойиш. Юравічы Дзятл. Куды ты пойдз'аш у такуйу в'етран'ицу? Трудавая Шчуч. ВЕТРАГОНІЦЬ незак. Моцна дзьмуць. Ну и в'етрагон'иц' с'ан'н'а. Гіршчына Смарг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 674 ▶