Старонка 85
◀ / 674 ▶
Навагр. ВАШЭЦЕ займ. Вы. Вашец'а, мус'и, хворайа? Варняны Астр. ВАШЭЦІ займ. Ваш. Ун' вашец'и сын пайшоў. Вашец'ийа ав'еч'к'и дадому пашл'и. Ацмінава Навагр. ВЕДРАНЕЦ м. Лівень. Даўно так'их в'едранцоў н'и было, гетак нал'ило. Лагады Шчуч. ВЕЙНКА ж. Прылада веяць збожжа. Тато патс'аваў в'ейинкайу. Шчорсы Навагр. ВЕЙНЫ мн. Вейкі. Так'и харошы хлопчык у дачк'и, вочк'и чорн'ан'к'ийа, а в'ейины аж закручвайуша. Вароны Бераст. ВЕЙКА ж. Снег з ветрам. В'ейка на вул'ицы, учора ўз'н'алас'а в'ейка и с'он'н'а йашче гул'айа. Харашова Навагр. ВЕКША ж. Вавёрка. Векша дзыгайа з йолк'и на йолку. Парфёнавічы Маст. ВЕЛІЧАЛЬНІК м. Віншавальнік гаспадара на хрэсьбінах. Йак пойдз'ам на хрез'б'ины, воз'м'ем М'ихалку за в'ел'ичал'н'ика. Міцкавічы Смарг. ВЕНІЧНІК м. перан. Калючы вецер. У вочы в'ен'ичн'ик моцна калоў. Уша Кар. ВЕНЦЕРКА ж. Нізка. Куп'ила свайим дз'ец'ам добруйу в'енц'ерку баранкаў. Аніта Іўеўск. Грыбы на в'енц'ерку нан'ижы. Кладнікі Іўеўск. ВЕНЦЫ мн. Верх. Поўнае в'адро з в'енцам'и прын'есла грыбоў. Уша Кар. ВЕРАБЯК м. Верабей. Йак пасыпала курам, нал'ац'ел'и в'ераб'ак'и. Бершты Шчуч. ВЕРАСАВІШЧА н. Месца ў лесе, дзе расце верас. Пчол ув'ос'ан' вывоз'ат' на в'ерасав'ишча, кал пчолы брал'и м'от. Рындзюны Аст. ВЕРАЦЕННІЦА ж. перан. Вёрткая жанчына. Ты йайе н'и п'ераскачаш, гету в'ерац'ен'н'ицу, ноч будз'е гул'ац' и н'и з'н'амсмаша. Новы Двор Свісл. ВЕРАЦЕЙ м. Перарытае месца. Тут с'в'ин'н'и адно в'ерац'ай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 674 ▶