Старонка 84
◀ / 674 ▶
ВАТОВІК м. Ватоўка. Адз'ен' ватов'ик, а то зам'ерз'н'аш. Падбалоцце Зэльв. ВАТЭТЫ займ. Гэты. Вазм'и ватеты збаночак, схадз'и пры-н'ас'и малака. Сімакава Кар. ВАЎКАЧ м. Стары воўк. Учора ваўкач у Стефк'и гав'ечку пап'ор. Лаздуны Іўеўск. ВАЎКЕ, ВАЎЧКЕ мн. Трава чарада. Дз'е гета так ў ваўк'е ўл'ес? Малое Сяло Шчуч. Йак прычеп'ацца ваўчк'е, то н'и адарвац' ат штаноў. Кавалі Бераст. ВАЎЧАК, ВАЎЧАНОК м. Ваўчанё. Ваўчак з воўкам у л'ес б'ег, ваўчак'е йак сабак'и. Каробчыцы Гродз. 2 перан. Паганы грыб. Ус'е грыбы выбрал'и, адны ваўчак'е застал'ис'а. Мінакі Кар. ВАЎЧКАВАТЫ прым. Сярдзіты, ваўкаваты. Ун' пайшоў Зос'ин мужык, заўс'оды ходз'иц' ваўчкаваты. Нача Вор. ВАХВІСТАР м. неадабр. Прайдзісвет. Ну што ўжо за вахв'истар урадз'иўс'а, ус'уды дапн'е. Залесаўцы Нав. ВАХЛЯШ м. Складка. Мн'е мама пашыла спадн'ицу ў вахл'аш. Падгаі Ашм. ВАХТА ж. Хвалі на рацэ. Йак вахта на раце, то н'има йак рыбу лав'иц' вудачкай. Трудавая Шчуч. ВАША займ. Вы. А ваша пойдз'ац'а дахаты з нам'и? Трокенікі Астр. ВАШАВАЦЬ незак. Выконваць цяжкую працу. Што ты там вашаваў целы дз'ен? Жодзішкі Смарг. Целы дз'ен' вашавал'и с'ена ў гумно. Асіпаўцы Вор. ВАШАКА займ. Ваша. Вашака работа н'икуды н'и гадз'ицца. Пучавыя Астр. ВАШЧАВІНЫ мн. Адходы ад воску. Треба ц'ап'ер м'од ачыс'ц'иц' ад вашчав'инаў. Лелюкі Іўеўск. ВАШЧЫННІК м. Драўляная прылада для прасавання воску. Воск у нас прасуйуц' вашчын'н'икам. Прывалка Гродз. ВАШЧЭВЕНЬ м. Гародчык каля хаты для вырошчвання расады. Вашчев'ан' йа выпалила чысто, йак садз'ила расаду. Налібакі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 674 ▶