Старонка 83
◀ / 674 ▶
Йдз'е. Берішты Шчуч. ВАРСАНУЦЬ зак. Піхнуць. Н'и чапай ты йаго, бо можа так варсануц', што й пал'ац'иш носам у з'емл'у. Адэльск Гродз. ВАРТНЕЙШЫ прым. Лепшы. Йайе чалав'ек вартн'ейшы за ўс'их сус'едз'аў. Каробчыцы Гродз. ВАРТНЫ прым. Паважны. Наш брыгадз'ир вартны чалав'ек. Мір Кар. ВАРЦАБА ж. іран. Нага. Павыстаўл'ала свайе варцабы и с'адз'иц', задайецца. Хацькоўцы Заўк. ВАРШАЎКА ж. Бульба-скараспелка. Варшаўку ўжо капац' у нас можна. Кракотка Слон. ВАРЫЗГАЛА м. і ж. зневаж. П'яніца. Варызгала ты, начарта так п'иц', йак напйецца, пачн'е варызгац', што н'ел'га слухац'. Войстам Смарг. ВАР'ЯЦІЦЦА незак. Дурэць, сваволіць. До таб'е варйац'ицца, л'епш пас'адз'и ц'ишком, н'и варйац'с'а. Доржы Ашм. ВАСА ж. Аса. Васа ў акно ўл'ац'ела, аччын'и дз'в'еры, хай л'ац'иц' саб'е. Варава Іўеўск. ВАСАРВАГА ж. Затэрпас. Гета васарвага, мус'иц', н'аправ'ил'на паказвайа, бо тут с'ц'акло паб'ито ў йой. Гольні Бераст. ВАСЕМНІТ м. Посцілка, тканая ў восем нітоў. Вас'емн'ит тчецца ў вос'ем н'итоў, чатыры н'иты ў адз'ин бок, а чатыры ў друг'и. Каты Смарг. ВАСЬМЁРНЫ прым. Вытканы ў восем панажоў. Вас'м'орнийа абрусы ткуц' у вос'ем н'ичал'н'иц и ў вос'ем панажоў. Грамавічы Шчуч. ВАСЯНЧУК м. Асенняе ягня. З вас'анчука карыс'ц'и мала, вас'анчук'е слаба растуц'. Крычнікі Іўеўск. ВАТА ж. Сетка для лоўлі рыбы. Костус', дай мн'е ваты налав'иц' рыбы. Стараўшчына Шчуч. ВАТО прысл. Нядаўна. У нас вато ў клуб'е выступал'и артысты. Адэльск Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 674 ▶