Старонка 87
◀ / 674 ▶
ВЕТРЫЦЬ незак. перан. Непакоішца, хвалявацца. С'он'н'а зранку в'ел'м'и в'етрыл'и каровы, мо пачул'и ваўка? Дубароўшчына Дзятл. ВЕХЦЯ ж. Вехаць. В'ехц'а дл'а пасуды с хвашчайу роб'ицца. Каробчыцы Гродз. ВЕЦЬ ж. Пладаносная частка сцябла аўса ці проса. В'ец' аўса такайа ц'ашкайа. Кладнікі Іўеўск. ВЕЧАЗАЦЬ незак. Доўга жыць. Мой стары йашче в'ачуйа, йаму ўжо за вос'им'ис'ат гадоў идз'е. Дамброва Шчуч. ВЕЧАРНІЦА ж. Жанчына, якая ідзе на вячоркі з работай. Ужо в'ечарн'ицы да нас идуц' с кудз'ел'ам'и. Шаўдзіні Лід. ВЕЧАРНІЦЫ мн. Вячоркі. На в'ечарн'ицах был'и дз'аўчаты и хлопцы, хоц' удз'ен' и нараб'ил'ис'а, ал'е гул'ац' прышл'и. Валынцішкі Вор. ВЕЧАРЫЦЦА незак. Вечарэць. Ужо в'ечарыцца, ц'и н'и пара нам дахаты з'б'ирацца, палоц'амку н'и даб'арэмс'а праз л'ес. Бершты Шчуч. ВЕШЧАВАЦЬ незак. Абазначаць, абяцаць. Йак н'еба заружав'ейе на захадз'е слонца, то гета будз'е в'ешчавац' добруйу пагоду. Роскаш Навагр. ВЕЯРЧЫК м. ласк. Фартушок. Надз'а, зап'ал'и геты чыоты в'ейарчык. Кукалкі Ваўк. ВІДАК м. Дыванок. В'идак тут треба прыб'иц', а то с'ц'ана б'арецца. Аніта Іўеўск. ВІЖ м. Хітрэц. Йаго бац'ка быў добры в'иж, адно кал саб'е бол'ш было. Залокі Кар. ВІЖАВАТЫ прым. Хітры, няшчыры. В'ижаваты геты хлоп'ац, н'има чаго йаму в'ижавац' за Рен'ай, н'ихай идз'е, куды хоча. Кашалёва Навагр. ВІЖАЛ м. Непаседа. Такойе дз'иц'а ўреднайе, в'иротны в'ижал так'и, на м'есцы н'и пас'адз'иц'. Вароны Бераст. ВІЗІКАВАЦЬ незак. Вызіраць. Чаго гето Йанн в'из'икуйуц' тым? Акачы Слон.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 674 ▶