вучыц'елка таб'е пастав'иц' два. Новы Двор Свісл.
БЭСТЫ прым. Дрэнны. Твой хлопчык так'и бесты, н'и пас'адз'иц' на м'есцы, а ўс'о лаз'иц' па кутках. Новы Двор Свісл.
БЭТКІ мн. Ігліца. С хванны бетк'и йак нападайуц', то йих грабуц' на потс'ц'ил жыв'ин'е. Каробчыцы Гродз.
БЭХНУЦЬ зак. Стукнуць, ударыць. С'ц'еражыс'а таго дурн'а, бо можа бехнуц' па лоб'е. Раганічы Шчуч.
БЭЧЫЦЦА незак. Быць няўважлівым да каго-небудзь. Йа да йаго гавару, а йон бечыцца, слухац' н'и хоча. Лозкі Дзятл.
БЭЧЫЦЬ незак. Гаварыць невыразна. Унук ужо што-кол'в'ек бечыц', ты паслухай, што-н'ебудз' раз'б'ареш. Брузгі Гродз.
БЭШМЫ мн. Абутак, звязаны з вяровачак. Мн'е мама спл'ала бешмы. Касцянева Шчуч.
БЭШТАЦЬ незак. зневаж. Лаяць. Твой мужык учора бештаў м'ан'е п'ерад ус'ім'и л'удз'м'и. Каробчыцы Гродз.
БЯГЛІВЫ прым. Хуткі. Йакойа твайо дз'иц'а б'агл'ивайа, адно й гл'адз'и, каб на б'аду н'и напаролас'а. Уша Кар. Наша Вол'а такайа б'агл'ивайа, адно Ван'а можа йайе п'ерагнац'. Зółляны Лід.
БЯДНОЦТВА н. Беднасць. Мы ў б'адноцтве паастaвал'ис'а пас'л'а с'м'ерц'и бац'к'и, ц'ап'ер ус'е павырастал'и, жывуц' добро. Каробчыцы Гродз.
БЯДРОНКА ж. Божая кароўка. Б'адронка раб'енка на л'ис'ц'ах с'адз'иц'. Каробчыцы Гродз.
БЯЖКОМ прысл. Бягом. Да станцыйи пус'ц'иўс'а б'ашком за татам. Юбілейная Свісл.
БЯЗВУХАЯ субст. прым. Куслівая муха. Б'азвух'ийа натто кусайуцца. Прывалка Гродз.
БЯЗДОМНІЦА ж. Зязюля. Б'аздомн'ица куйе, в'естку пра жыц'ц'о пагане. Дабраўляны Смарг.
БЯЗЛЫДНЫ прым. Бязладны. Што за б'азлыдны чалав'ек роб'ицца, йак здуйецца. Гейстуны Ашм.
БЯЗЛЮДНЫ прым. Скрытны. Наш сус'ет так'и б'азл'удны, у
80 👁