Старонка 73
◀ / 674 ▶
БЫСЬКА ж. Малое цяля. Заган'и быс'ку ў хл'еў. Дубавая Гродз. БЫСТРАРУКІ прым. Хуткі ў рабоце. Жонка ў твайго сына быстрарукайа, добра роб'иц'. Прывалка Гродз. БЫЦЦА незак. Жыць, існаваць. Даўн'ей адным панам добра былос'а, а ц'ап'ер кожны так жыв'е. Данюшава Смарг. БЭБНІЦЬ незак. Струменіць, ліць без перастанку. Ус'у ноч дождж бебн'иў йаг з в'адра. Зяневічы Навагр. БЭГІ мн. Плечы. Ваз'м'и ты малога на бег'и, хай н'и рав'е. Назасады Вор. БЭЗАЦЬ незак. Гаварыць абы-што. Безайе н'ейкуйу б'азглуз'дз'ицу, аш слухац' брытка. Прудзяны Шчуч. БЭЗНІЦЬ незак. Трызніць. Йак захвареў, то безн'иў б'ес пам'ац'и. Міцкавічы Смарг. БЭЙБУС м. Лайдак. Гл'адз'и, брат, кап сын у ц'аб'е н'и рос йак бейбус, треба да работы прывучац'. Ятвезь Дзятл. БЭЙСАЦЬ незак. Гуляць. Наш Йуз'ик н'и л'уб'иц' бейсац', с'он'н'а целы дз'ен' раб'иў на ф'ерм'е, памагаў мац'и кароў дагл'адац'. Плябанаўцы Ваўк. БЭЙСЦІЦЬ незак. Лаяць, сварыцца. Чаго йайе бейс'ц'иш, йана ж и так старайацца. Прудзяны Шчуч. БЭМБЛІ мн. Аглоблі. Бембл'и зламал'ис'а ў воз'е, треба ж йак налaдз'иц' вос. Целюкоўшчына Іўеўск. Смародзіна. У нас ус'е з бембл'аў варац' варен'н'е. Прывалка Гродз. БЭНДАЦЬ незак. Гаварыць абы-што. Хвац'иц' таб'е ўжо бендац', так абрыдла слухац'. Масушыны Свісл. БЭРЖА ж. Трыбухатая жывёла. Идз'е ўжо наша бержа, напас'в'иў каровы добра, ус'е идуц', йак бержы. Пліса Навагр. БЭРЛО н. Пустазелле. Треба гетайо берло выв'ас'ц'и з агарода. Забалоцце Кар. БЭСА м. і ж. зневаж. Дурань. С'адз'иц' геты беса, н'ичога н'е бачыц', што роб'ицца ў хап'е. Дудзічы Дзятл. БЭСТО прысл. Дрэнна. От, йак ты, сынок, нап'исаў бесто,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 674 ▶