БУХЦЕЦЬ незак. Бурчаць. Н'и бухц'и, Вас'ил', н'а л'убл'у слухац'. Каменка Навагр.
БУЦАНЧЫКІ мн. Бусельнік. Вун буц'анчык'и растуц', нарв'ем буц'анчыкаў и пан'ас'ем дахаты. Буйкі Дзятл.
БУЦАЎЁ н. Бацвінне. Налам'и буц'аўйа и дай с'в'ин'ам. Гейстуны Ашм.
БУЧНА прысл. Густа, ураджайна. С'ол'ета ўс'о бучна рас'п'е, картофл'и бункл'и панасыпайам. Андрэевічы Ваўк.
БУШАЦЦА незак. Бадацца. Наша карова н'е бушайацца, йана спакойнайа. Уша Кар.
БУШЛІВЫ прым. Бадлівы. Бушл'ивайа карова н'икому н'и да густу, йайе збывайуц'. Гагарына Навагр.
БУЯВАЦЬ незак. Буяніць, сваволіць. Ус'у ноч нашы хлопцы буйавал'и кал'а речк'и. Лагады Шчуч.
БУЯЛЫ прым. Густы, добра праросны. Картофл'и буйалыйа паўсходз'ил'и, треба ўжо абган'ац'. Дакудава Лід.
БЫБАЛ м. Тоўстая папера. З быбалу зраб'иў прыгожуйу рашчосн'ицу. Казішкі Лід.
БЫВАЛІШНІ прым. Даўнейшы. У бывал'ишн'ийа часы л'удз'и жыл'и шмат горш, чым ц'ап'ер. Парфёнавічы Маст.
БЫДЛІНА ж. Жывёліна. Мн'е йашче быдл'ину треба прагнац' у пол'е. Дабраўляны Смарг.
БЫКЕ мн. Буякі. Бык'е ў багн'е растуц', йих йашче завуц' п'йан'ицы. Загор'е Кар. БЫЧКІ мн. Геты год у л'ес'е бычк'и добра ўрадз'ил'и. Пагарэлка Кар.
БЫЛОШАЧКА мад. сл. Было. Даўн'ей н'и былошачка н'и ў каго кахл'аных п'ечаў. Куклічы Свісл.
БЫЛЬНІК м. Бульбоўнік. З дачкой был'н'ик пажал'и, то хутко картофл'у капац' будз'ам, йаг был'н'ик н'и жаты, то ц'ашко капац'. Дубна Маст.
БЫЛЯ-ЯК прысл. Абы-як, нядбайна. Йон роб'иц' был'а-йак, абы л'ичылас'а, што н'и с'адз'иц' склаўшы рук'и. Каліноўская Свісл.
79 👁