йаго н'и гаворк'и н'има, н'и слова. Гарнастаевічы Свісл.
БЯЗОДГІНУ прысл. Без адпачынку. Мама па целых дн'ах б'азодг'ину працуйа на ф'ерм'и, йой прем'ийу дайуц'. Паялжын Зэльв.
БЯЗРУПАТНЫ прым. Нядбалы. Йак ты будз'аш жыц', так'и б'азрупатны? Любяшы Вор.
БЯЗУСТАННЯ прысл. Няспынна. Б'азустан'н'а раб'иў целы дз'ен', ал'е ш скончыў ус'о. Міжэвічы Слон.
БЯЛЕНЧЫК м. Ландыш. Харошыйа б'ал'енчык'и ў вас у агародз'е. Буйкі Дзятл.
БЯЛЁНЫ прым. Забелены малаком. На в'ачеру наварыла б'ал'онага супу. Бярозаўка Лід.
БЯЛІЦЦА незак. Мыць бялізну. Йа с'он'н'а целы дз'ен' б'ал'илас'а, аж рук'и бал'ац'. Шчарбавічы Маст.
БЯЛЬМАЧ м. Чалавек з вачамі навыкаце. Чаму той б'ал'мач на ц'аб'е пагл'адаў, йон ц'аб'е знайа? Вараны Бераст.
БЯЛЬЧЫЦЬ незак. Знімаць скуру з забітай жывёлы. Ав'ечку зарезаў, ц'ап'ер буду б'ал'чыц'. Панарка Смарг.
БЯЛЯНКА ж. Вязка баравікоў. Мама пан'есла б'ал'анку грыбоў прадавац'. Прывалка Гродз.
БЯРНІСТЫ, БЕРВЯНІСТЫ прым. З суцэльнага бярвення. Ад агароду ў нас б'арн'истайа с'ц'ана. Макараўцы Бераст. У нас б'ерв'ан'исты зруб у калодз'ес'и, а ў йих цымантовы. Гольні Бераст.
БЯСКІШКІ прым. Худы. Пракоп'иха зус'им б'аск'ишкайа стала, йак и чалав'ек йайе б'аск'ишк'и. Малая Воля Дзятл.
БЯССПРОСНА прысл. Не папрасіўшы, самастойна. Майе дз'ец'и н'ичога б'асспросна н'и б'аруц'. Гейстуны Ашм.
БЯССТЫДНЫ прым. Бессаромны. Б'асстыдны саўс'им йихны хлоп'ац, голы ходз'иц' па вул'ицы, адны трусы на йом. Кашалёва Навагр.
В
ВАВЕЧКІ мн. Авечкі. Выган'ай сваїх вав'ачок, хай вав'ач-
75 👁