будз'аш байукаш адно и тойа? Сямёнава Ваўк.
БАЯВЕЙ прысл. Лепш. С'п'авен робиш байав'ей за бацьку. Ман'а байав'ей с'п'авайа за с'астру. Кадзішкі Лід.
БАЯР м. Анучнік, прыёмшчык утыльсыравіны. Н'ешто байар даўно н'и пайаўл'айаша ў с'ал'е, трэба соды куп'иц на бл'ине. Рудзевічы Зэльв.
БЕГІ мн. Гульні. Каб раб'иц што, так йаго н'има, адно йаму б'ег'и на ўм'е. Каланта! Ваўк.
БЕДКА ж. Тачка. Б'етка стайиц за хл'авом, прыв'аз'и гл'ины на б'етцы. Любары Лід.
БЕЖКІ прысл. Бягом. Мо б'ешк'и и дагон'иш йих, бо н'идаўно йаны пашл'е. Каробчыцы Гродз.
БЕЗГАЛОВІЦА ж. зневаж. Блязглуздзіца. Нап'йус'а и гаворыц н'ейкуйу б'езгалов'ицу. Сімакава Кар.
БЕЗДАРОЖЫЦА ж. Дрэнная дарога. Ц'ап'ер такайа б'ездарожыца, што н'и выйс'ц'и, н'и выйахац. Сонічы Гродз.
БЕЗІКІ мн. Іран. Вочы. Куды ты ўстав'иў свайе б'ез'ик'и? Кухары Маст.
БЕЗУЗЯТАЧНЫ прым. Не меданосны, дрэнны для збору мёду час. Кал'и дошч, то б'езуз'атачна пара дл'а пчол, н'има н'ектару, пчолы с'адз'ац у вул'л'и. Каробчыцы Гродз.
БЕЗУЛАДНА прым. Нерухомая. Н'ешто йаг зроб'ила, так стан'а рука б'езуладна зус'им. Кухары Маст.
БЕЛАБІЛЕТНЫ прым. Вызвалены ад вайсковай службы. Мой муж быў б'елаб'ил'етны, йаго н'и брал'и ў войска, так и пражыў вайну кал'а хаты, памагаў парц'изанам. Сімакава Кар.
БЕЛАГРУДКА ж. Ластаўка. Б'елагрутк'и кал'а хаты зраб'ил'и гн'аздо. Старое Сяло Зэльв.
БЕЛІНЯ ж. Белізна. Шэрага зайца добра в'идац на б'ел'ин'е с'н'егу. Андрэевічы Ваўк.
БЕЛКІ прым. Прыгодны для набелкі, які добра беліць. Так'и добры м'эл пап'ос'а, датто б'елк'и, хап'ила паўв'адра ўс'е с'ц'ены паб'ал'иц, б'елкі крэйда добра б'ел'иц. Самаравічы Зэльв.
79 👁