БЕЛЬМАВАТЫ прым. З бяльмом на воку, слепаваты. Наша карова на адно вока б'ел'мавата. Жорнаўка Ваўк.
БЕРАЗНЯНКА ж. Сёмуха. На б'ераз'н'анку мы с табой пойдз'ам у гос'ц'и да С'ц'опы. Раготна Дзятл.
БЕСПАГОДДЗЕ н. Дрэнная пагода. Б'еспагод'дз'е зав'алос'а, дошч и дошч. Каробчыцы Гродз.
БЕСПЕРЭСЦІХУ прысл. Несціхана. Дождж л'йе б'есп'арес'ц'иху катору пару. Бубны Гродз.
БЕССІБЯ прысл. Не замкнута. Н'е мал'ен'кай дз'аўчынка, а хату к'инула б'ес'с'иба, н'и замкнула. Панара Смарг.
БЕССУСТРЭЧНЫ прым. Адзінокі. Майо жыц'цо б'ессустречнайе, н'икога н'и чакайу, н'ихто н'и прыйедз'а да м'ан'е. Чамброва Навагр.
БЕСТАВАЛОСЫ прым. Проставалосы. Чаму ты з лаз'н'и идз'еш б'еставалосы? Завельцы Астр.
БЕСТАЛКОВІЦА ж. Неахайніца. Н'и хадз'и ты да той б'есталков'ицы, шче забрудз'ис'с'а. Тацішчына Смарг.
БЗІКЛІВЫ прым. Запальчывы. А божа ж мой, йак'и бз'икл'ивы, и слова йаму н'и скажы! Вароны Шчуч.
БЗЫКАТОРА ж. Страказа. Пал'ан', йак тут бзыкатор многа на б'ераз'е. Монтаўты Свісл.
БЗЫКАЦЬ, БЗЫНІЦЬ незак. Сярдзіта гаварыць, злаваць. Майа старайа ўс'о бзыкайа, йак дз'е затрымайус'а. Кайшоўка Кар. Мой йаг бзыкайа иншы рас, то н'имав'едама дз'е дз'аваша. Дашкавічы Свісл. Н'и бзын'и ты на м'ан'е, добра будз'ам жыц', пажыв'еш и ўбачыш. Бандары Дзятл.
БЗЫЦЬ незак. Звінець. Н'ешто пчолы бзыйац', мус'иц', дождж будз'а. Каняўцы Зэльв. Бзыйиц' б'ес канца гета муха над вухам. Міцкевічы Смарг.
БІБА, БІМБА ж. Гулянне. Учора ў сталовай в'ас'олайа б'иба была, п'ел'и, танцавал'и, гул'ал'и дапазна. Сіняўшчына Іўеўск. Йак сына жан'иш'меш, то б'имбу раб'иц' будз'аш. Бабіна Гродз.
БІБУЛ м. Картон. Ц'и н'а знойдз'аша ў ц'аб'е кавалачак
92 👁