ўжо прыйехала да матк'и барышн'иц' на л'ета? Сценявічы Слон.
БАРЭЙДА ж. Вялікая рэч. Гета барейда займайа шмат м'есца. Йаг газ нам прав'адуц', то прыдз'еша вык'идаш' п'еч. Краснае Бераст.
БАСАК м. Добры нюх. Ну й басак у п'аб'е, здал'ок смачны аб'ет чуйа. Вараны Бераст.
БАСТРЫК м. Рубель, гнёт. Йак в'ез'л'и с'ена, дык уз'аў бастрык зламаўса, накладал'и зноў. Шчанец Шчуч.
БАТУХ м. Пуга. Дз'ед зраб'иў мн'е батух, каб йа гус'и пас'в'иў. Востраў Слон.
БАЎНА прысл. Гулліва, дурасліва. Дома баўна час прав'ал'и, купал'ис'а, хадз'ил'и ў л'ес. Мінкавічы Смарг.
БАЎСАКІ мн. Сухарыкі. Смачныйа баўсак'и ў п'аб'е, мама. Кавалі Бераст.
БАСЯКА прысл. Без абутку. Н'е б'егай бас'ака, бо парежаш ног'и. Цярэшкі Ваўк.
БАТЭЖЫЦЬ незак. груб. Біць. Учора Паўл'ина батежыла свайго хлопца. Градаўшчызна Астр.
БАЎЛІЦЦА незак. Бавіцца. Дз'е ты так доўга баўл'аўс'а? Слаўдзічы Слон.
БАЎТАК м. Жэрдка з тоўстым канцом, багор. Баўтаком б'йуц' у вадз'е, каб рыба йшла ў праломку. Прывалка Гродз.
БАЎТРУК м. зневаж. Тупы, някемлівы чалавек. Бап'ка разумны, а сын так'и ж баўтрук. Вугальнікі Шчуч.
БАХАВАТЫ прым. Які з вялікім жыватом. Куп'ил'и затакрок карову бухаватуйу, ал'е малака добра дайе. Налібакі Навагр.
БАХУР м. зневаж. Пазашлюбнае дзіця. От гетыйа бахуре, н'иводнага сада н'и м'инуц', ус'уды ўл'езуц'. Саленікі Кар.
БАЦВІНІСТЫ прым. Ураджайны, з добрым бацвіннем. Майе бурак'е натто бац'в'ин'истыйа на агародз'е. Куляшы Шчуч.
БАЦЬКАВІЗНА ж. Спадчына па бацьку. Бац'кав'изну дз'ал'иц' будуц', прыйехал'и дз'ец'и па бац'кав'изну. Бершты Шчуч.
БАЮКАЦЬ незак. перан. Гаварыць манатонна. Кол'к'и ш ты
81 👁