Старонка 55
◀ / 674 ▶
з'имой ходз'ац' б'ез баран'ишак. Падбалоцце Зэльв. БАРАНОЎКА ж. Баранаванне. У нашым калгас'е ўжо даўно бараноўку пачал'и. Уша Кар. БАРАНТЭСІЦЬ незак. Іран. Гаварыць пустое. Ужо пачаў барантес'иц', н'и барантес' ты был'а-чаго! Шылавічы Слон. БАРАНЧЫК м. Кулік. Учора бачыў баранчыка на луз'е, кажуц', баранчык траву с'ейе. Урцішкі Іўеўск. БАРВІНОК м. Барвенак. Барв'инок, йак йагадн'ик, у л'ес'е рас'ц'е. Каробчыцы Гродз. БАРКО н. Плячо. Зак'ин' м'ашок на барко, то л'ахчей будз'а н'ес'ц'и. Дзеркачы Зэльв. БАРКОЎНЫ прым. Аранжавы. Н'еба в'ечарам было баркоўнайе, заўтра пагода будз'а. Старчаняты Іўеўск. БАРЛЯЧЫ мн. Боцікі. Набрала вады ў барл'ачы, бо ужо старыйа, прац'акайуц'. Кладнікі Іўеўск. Бац'ка з маткай пайехал'и ў горад, барл'ачы мн'е куп'ил'и. Падгалішкі Шчуч. БАРМУШКА ж. Цура. Маму, зраб'и мн'е бармушку. — Во, бармушку зраб'ила, а йес'п'и н'и хочаш. Грынкі Свісл. БАРТНЫ прым. Борцевы. У бартным дупл'е знайшл'и пчал'ины м'од, зус'им с'в'ежы быў, мус'иц', пчолы п'ерасадз'ил'и на пас'аку. Парфёнавічы Маст. БАРТУЛЬ м. Дажджавы чарвяк. Йак павыпаўзайуц' ув'ечары бартул'и, наз'б'ирайаш у пачачку, узаўтра рыбу пойдз'ам лав'иц' на бартул'и. Залессе Смарг. БАРУЛІКІ мн. Квас з бульбы. Вы йел'и кал'и барул'ик'и? Гета квас с картопл'и, в'ел'м'и смачны. Крапіўніца Свісл. БАРУШЧЫ прым. Бадлівы. Геты баран барушчы, с'ц'еражыс'а йаго. Н'и л'ес' пат карову, бо йана барушчайа, ус'е байашца йайе. Бубны Гродз. БАРЧЫК м. Ворчык. Барчыка забыл'ис'а ўз'ац', йон н'едз'а л'ажаў за хл'евам, паб'ажы ваз'м'и барчык. Прылукі Кар. БАРЫЛКА ж. Балея. Б'ал'изну памыйаш у барылцы. Прывалка Гродз. БАРЫШНІЦЬ незак. перан. Нічога не рабіць, адпачываць. Ты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 674 ▶