Старонка 535
◀ / 674 ▶
ЦАПКІ мн. Ручкі воза, канцы драбіны. Ваз'м'ис'а за цапк'и, трымайс'а, то н'а ск'ин'ас'с'а. Кайшоўка Кар. ЦАПКІ прым. Учэпісты. Такойа малойа, а цапкойа, йак кл'ешч, н'е адарв'еш ат шыйи. Жылі Іўеўск. ЦАПНІКІ мн. Жэрдзі ў сушні, на якія ставяць снапы. На цапн'ikох у нас сушац' снапы. Кладнікі Іўеўск. ЦАПСТРЫКІ мн. Дробныя рэчы. Дз'ац'ка роб'иц' розныйа цапстрык'и и прадайе. Пліса П Навагр. ЦАРАБАНІЦЬ незак. Ліцца. Паўз'ирайс'а, йак йаму дошч па с'п'ин'е царабан'иц'. Лагады Шчуч. ЦАРСКАЯ ФАМІЛІЯ. Сям'я з шматлікай колькасцю сваякоў. Унук в'ел'м'и хац'еў уз'ац' жонку с царскай фам'ил'ийи, бо там многа радн'и. Панара Смарг. ЦАУ-ЦАУ выкл. Падзыўныя словы для авечак. Цаў-цаў-цаў, цаван'к'и майе, б'ажэц'а дадому. Несутычы Навагр. ЦАУС м. спец. Ложа паляўнічай стрэльбы. За цаус ус'е дз'аржацца пры страл'б'е, каб дакладна стрел'иц'. Морына Іўеўск. ЦАХЛЕЦЬ незак. Нудзіцца. Йак пам'ор мой Ван'а, то думала рук'и на с'аб'е накла'сц'и, ал'е потым п'ерастала цахл'ец' и жыву. Загор'е Кар. ЦВАНА прысл. Добра, удала. Цвано прыйехал'и, ус'о прыв'езл'и, што нам наклал'и ў вос. Верпялішкі Гродз. ЦВЕЛІЦЦА незак. Крывіцца, стагнаць. Малы наш ус'о ц'в'ел'ицца, што йаму пашкодз'ило, н'ев'адомо. Цырын Кар. ЦВІКЕЛЬ м. Клін, устаўка. Ц'в'ик'ел' устав'ила па паху, будз'а шыршы рукаў. Каробчыцы Гродз. ЦВІКЛОВЫ прым. Гатунак сталовых буракоў. Пасадз'ила трох'и быдл'ачых буракоў, трох'и ц'в'икловых. Мураваная Ашмянка Ашм. ЦВІЛЕЦЬ незак. Пакрывацца цвіллю. Капуста пачала ц'в'ил'ец', то треба йайе пам'ашац' и накрыц' накрыўкай. Лелюкі Іўеўск. ЦВІЛЫ прым. перан. Нездаровы, худы. Н'ек'и йих хлоп'ац ц'в'илы, и што йаму атходз'иц'. Лакудзе Дзят.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 674 ▶