ЦАГАЛКОВЫ прым. Які мае колер цэглы. Цагалковыйа сук'енк'и стал'и нас'иц'. Водла Бераст.
ЦАГЕЛАК м. Цагліна. Прын'ас'и цаг'елак, треба сырн'ик нац'иснуц'. Дубатоўка Смарг.
ЦАГЕЛАЧКА ж. Квадрацік, кавалачак. Дай мн'е дз'в'е цагелачк'и цукру. Прывалка Гродз.
ЦАЛКОМ прысл. Цалкам, усё разам. Л'ан', твой хлоп'ац цал'иком с'л'ивы глытайа. Крапіўніца Свісл.
ЦАЛКІ, ЦАЛЫ, ЦАЛЬНЫ, ЦАЛОСЬКІ займ. Цэлы. И йаг дз'аш'ка цалк'и дз'ен' можа с'адз'ец' б'ез работы, йа б н'а вытрымаў. Дашкавічы Свісл. Цалы дз'ен' дз'ец'и н'е заходз'ац' у хату, гайсуйуц' па с'ал'е. Пескі Маст. Цал'найе л'ета пражыл'и тут у йих, бо нашу хату шче был'и н'е закончыл'и. Лелюкі Іўеўск. Сама цал'ус'к'и дз'ен' была ў хац'е, пратаўклас'а л'а п'ечы. Лаўрынавічы Свісл.
ЦАЛКІ мн. Бульба ў мундзірах. Ужо зварылис'а цалк'и, идз'и йас'ц'и. Дворышчы Лід.
ЦАЛЬ м. Цвік памерам у 4 см. У крам'е прадайуцца цал'и, пагл'адз'и, мо йакрас спатреб'ацца нам. Доргішкі Ашм.
ЦАЛЬНІГ м. Занесеная снегам дарога, цалік. Пакул' прайшла прас цал'н'аг, дык спац'ела. Крычнікі Іўеўск.
ЦАМРА ж. Калода. Тата сам палган'айа дубовыйа цамры ў калодз'ажы. Чэхі Астр.
ЦАМЯНТОВЫ прым. Які з цэменту. Нам патребна будавац' скл'еп цамантовы. Падгалішкі Шчуч.
ЦАНАВАЦЦА незак. Прышэньвацца, таргавацца. Майа дачка н'а ўм'ейа цанавацца, што папрос'ац', тойа и дайе. Ханявічы Свісл.
ЦАНДАЛІ мн. Лёгкі абутак, сандалі. Наклала цандал'и и пашла па татав'и. Каробчын Гродз.
ЦАПАЛКІ мн. Вілы вымаць гаршкі з печы. Ай, б'ада, ў м'ан'е цапалк'и паламал'ис'а, н'ама чым сагана вымац' с п'ечы. Рыбакі Шчуч.
ЦАПАЛЬНІК м. Чапяла. Дай с'уды цапал'н'ик, бл'ины гарац'. Кавалі Бераст.
90 👁