Старонка 533
◀ / 674 ▶
ХУДНІЦЬ незак. Худзець. Корму ў гэтым року мала назапас'іл'и, худн'айа карова. Дашкаўцы Маст. ХУЖЭЙ прысл. Горш. Даўн'ей куды хужэй было жыц', хужэй было раб'іц'. Кадзішкі Лід. ХУНЬКА ж. Пакрывала на ложак. Л'едз' нашла гету хун'ку на ложак, дз'эц'и на п'еч зац'агнул'и. Мірклішкі Смарг. ХУРАВАЦЬ незак. Кіраваць запрэжаным канём. Ты н'идобра хураваў, то кон' и спуз'нус'а. Сямёнавічы Дзятл. ХУРХУЛЕЦЬ незак. Бурна кіпець. Чайн'ик ужо хурхул'иц', хуччэй трэба здымац'. Старчаняты Іўеўск. ХУТАВАЦЬ незак. Думаць. Ап чым ты хутуйаш? Н'и ап чым н'е хутуй, ус'о добра будз'э. Навасёлкі Шчуч. ХУТБОЛКА ж. Спартыўная сарочка. Такайа в'ал'икайа дз'еўка, адз'ен'а хутболку и гац'и и ходз'иц'. Івашкаўцы Бераст. ХУТВАЧ м. груб. Прайдзісвет. Да нашай Стефы прыб'ус'а гэты хутвач. Хрустава Свісл. ХУЦЯНЕНЬКА прысл. Вельмі хутка. Идз'и с'уды хуц'ан'ен'ка, майо м'илайе дз'иц'атка. Лунна Маст. ХЫРКАЦЬ незак. Кашляць. Изноў будз'аш хыркаць, йак л'оду насмокчас'с'а. Караняты Астр. ХЭЛМА ж. Матацыклетны шлем. Б'ас хэлмы н'идз'е н'а выйадз'аш, накладайуц' штраф. Пераганцы Вор. ХЭНЦЬ ж. Жаданне, ахвота. У майго чалав'ека дык да чаго йиншага н'има хэнц'и, а йак у рыбу йс'ц'и, дык заўс'оды йос'ц' хэнц'. Паташня Іўеўск. Ц ЦАБАНІЦЬ незак. Ліць, ліпша, моцна плыць. Ул'ева такайа, ус'ей дз'ен' цабан'иц' дождж йак з в'адра. Кайшоўка Кар. Прышоў у лаз'н'у и цабан'иц' на с'аб'е ваду. Уша Кар. ЦАВІНА ж. Націна, сцяблы з лісцямі. Мус'иц' вы, дз'эц'и, н'е давал'и цав'ины с'в'ин'ам, што так в'ишчац'? Буйкі Дзятл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 674 ▶