ЦВІРКАЦЬ незак. Ціўкаць, шчабятаць. Паслухайц'а, йак хораша ц'в'иркайуц' птушачк'и ў л'ес'е. Пятровічы Іўеўск.
ЦВІЧЫЦЬ незак. Навучаць, муштраваць. Дз'ац'ка ц'в'ичыц' свайго хлопца, каб н'а ц'в'ичыў з мал'анкос'ц'и, тай вырас бы роспустам, а так хлоп'ац йак майе быц'. Міклашы Дзятл.
ЦВУРОК м. Цвыркун. Цвурок заб'йуса за п'еч и з'в'ин'иц' пад вухам, спац' н'е дайе. Прывалка Гродз.
ЦВЯЛО н. Ручка, дзяржанне. Треба насадз'иц' новайо ц'в'ало на лапату, бо старойо ц'в'ало зламалас'о. Сімакава Кар.
ЦВЯТАСТЫ прым. Рознакаляровы, які у кветкі. Надз'ен' свайо ц'в'атастайа пл'ац'а. Шчорсы Навагр.
ЦВЯТНІК м. Гародчык перад хатай для кветак. Прапал'и наш ц'в'атн'ик, бо зарос ус'ей. Саленікі Кар.
ЦЕ займ. Цябе. Каб на н'е паморак напаў, так хац'ела ц'е бачыц', ал'е ж йакраз удома тады ты н'е была. Цярэшкі Ваўк.
ЦЕЛЬПАВАТЫ прым. Нязграбны. Йак'и ж ты ц'ел'апаваты, за што н'и в'оз'м'ас'с'а, усё з рук вал'ица. Задворанцы Ваўк.
ЦЕЛЬНЫ прым. Які пад колер цела. Гета ц'ел'ны светар таб'е да твару. Грандзічы Гродз.
ЦЕЛЮКАВАТЫ прым. Спакойны, ціхі. Вал'ин хлопчык так'и ц'ал'укаваты, адз'ин у хац'е с'адз'иц'. Ярэмічы Кар.
ЦЕЛЯМПЕЙ, ЦЯЛЯПЕНЬ м. Павольны чалавек. Той ц'ел'амп'ей йаг заўс'оды ззаду ц'агн'ецца. Прэціма Шчуч. Геты ц'ел'ап'ен' дз'ен' с табой прагаворыш, н'икуды н'е с'п'ашайацца. Крупава Лід.
ЦЕЛЯПКАЧ м. Насценны гадзіннік з маятнікам. У нас ц'ел'апкач ужо стары, ал'е добра паказвайа час. Біскупцы Лід.
ЦЕМЛЯ прысл. Заўсёды. Ты ц'емл'а забывайас'с'а ўз'ац' с сабой што-н'ебудз' п'еракус'иц'. Навасёлкі Іўеўск.
ЦЕМНАЧЫ, ЦЕМНЯЧКОМ прысл. Упоцемках. Мой хаз'айин в'арнуўс'а дахаты ўжо ц'емначы. Перавалока Слон. Кончыл'и раб'иц' позна, ц'емн'ачком ужо йшл'и праз л'ес. Поразава Свісл.
ЦЕМРЫВА н. Цемень. Хоц' байалас'а адна йс'ц'и, ал'е ж пашла ў ц'емрыва и патрап'ила да ц'отк'и, йак йаны йшчэ спал'и. Шылавічы Слон.
74 👁