УШЧОДРЫЦЬ зак. Абдарыць, абагаціць. Геты добры дождж ушчодрыў з'амл'у, усо пойдз'а рас'ц'и ц'ап'ер, грыбе будуц' у л'ес'е. Каробчыцы Гродз.
УШЧЭПАК м. Сажанец, прышчэпа. Праз гады чатыры геты ўшчэпак дас'ц' йаблык'и. Крычнікі Іўеўск.
УШЫКАВАНЫ дзеепрым. Упрыгожаны. У йих хата в'ел'м'и ўшыкаванайа рознай мебл'ай. Гарнастаевічы Свісл.
УЮРОК м. Вір. Туды н'е плыв'ец'а, там круц'иц' уйурок, ас'ц'арожна треба быц'. Буйкі Дзятл.
УЯДА м. і ж. Ліхі, з'едлівы чалавек. Дачка выйахала атс'ул', н'е хац'ела с такой уйадай жыц'. Зарудоўе Маст.
УЯДНЫ прым. Неадчэпны, прыкры. Ты адно з'в'ажыс'а з йим, то н'е атчеп'ис'с'а, так'и уйадны, крый божа. Вароны Бераст.
Ф
ФАГУВАЦЬ незак. Ашукваць, выкручвацца. От, ты натто н'е фагуй, в'адома, хто ты так'и. Пераганцы Вор.
ФАЙКАВАЦЬ незак. Курыць. Наш дз'ед н'а л'уб'иц' файкавац' пап'аросы, факуйа самасат. Вірэйкі Ваўк.
ФАЙНА прысл. Хораша, прыгожа. У ц'отк'и Марыйи в'ел'м'и ж у хац'е файно прыбрано. Малыя Эйсманты Бераст.
ФАЙНЕЦКІ прым. Файны, выдатны. Мама саб'е пашыла файн'ецк'и кафтан. Пяскі Бераст.
ФАЛЬБАРАК м. Маёнтак. Даўн'ей С'ц'апан служыў у пана ў фал'барку. Загор'е Кар.
ФАЛЬЦУБЕЛЬ м. Фуганак для выбірання выемак на краю дошак. Прын'ас'и фал'цуб'ал', што браў у м'ан'е, буду шал'оўк'и ладз'иц'. Негрылава Навагр.
ФАМІЛЕЙНЫ прым. Чалавек, які паважае родных. Майе с'астры мужык так'и фам'ил'ейны, йаго папрас'и, то што хочаш таб'е зроб'иц'. Кадзішкі Лід.
ФАМІЛЬЯНТ м. Сваяк. У м'ан'е многа фам'ил'йантаў, и Каз'ик мой фам'ил'йант. Крычнікі Іўеўск. Майа Ган'ц'а ўчора йез'дз'и-
77 👁