ла да свайой фам'ил'ійантк'и. Прудзяны Шчуч.
ФАНАБЭРА ж. Ганарысты чалавек. Вун' идз'е з магаз'ина Сымонава дз'еўчына, гетака ж ужо фанабера. Сіняўшчына Іўеўск.
ФАНАБЭРНЫ прым. Ганарлівы. Сам н'ичога н'е варты, ал'е в'ел'м'и ўжо фанаберны. Кракаўка Ашм.
ФАНДАНАВАТЫ прым. Задальчывы. Гэты Йушк'ев'ич натто фанданаваты, л'епш н'е чапан' йаго. Мопевічы Лід.
ФАНДЫ мн. Складкі ў адзенні. Пашыла саб'е сук'енку ў фанды, будз'а добра да работы. Лялюшаўцы Шчуч.
ФАНТАЗЛІВЫ прым. Нястрымны, нетактоўны. З М'иколам доўга н'е пагаворыш, так'и фантаз'л'ивы чалав'ек, йак што н'е так, то й можа брыткайе слова сказац'. Каробчыцы Гродз.
ФАРСОВЫ прым. Зграбны, стройны. Йак'и фарсовы стаў ваш Кол'а, хлоп'ац фарсовы, н'ичога н'е скажаш. Сялец Смарг.
ФАРТКІ мн. Фарбы. Мама, куп'и мн'е фартк'и. Біцеўцы Шчуч.
ФАРТУШНО н. Ануча. Н'екал'и мой стары быў добрым шалапутам, дз'аўчатам на в'ечарынцы прычэп'иш' пап'иху фартушно, а сам с'м'айешша. Пажыжма Вор.
ФАРЫНА ж. Вялікая бочка. Канас'и валы ў фарыну, будз'ам ув'ечары гурк'е пал'иван'. Сімакава Кар.
ФАСАЛЯВЕНЕ, ФАСОЛІСКА н., ФАСОЛЬНІК м. Сцяблы фасолі. Ус'о ўже сабрал'и с пол'а, засталос'а адно фасал'ав'ен'е. Касцянева Шчуч. Кон' йес'ц' фасол'иско, ты йаму патк'ин гэтаго фасол'иска. Макараўцы Бераст. Каровы н'е йадуц' фасол'н'ику, а кон'и йадуц' добра. Каробчыцы Гродз.
ФАСАЧКА ж. Драўляная скрыначка. Ус'о сало паскладала ў фасачку. Каланта! Ваўк.
ФАСМЭТАР м. Кубічны метр. Калхос на рамонт хаты п'ац' фасметраў л'есу даў нам. Старчаняты Іўеўск.
ФАТАГРАФЧЫК м. Фатограф. У нас добры фатаграфчык на с'ал'е, Сымонаў сын навучыўс'а и добра роб'иц'. Слязкі Вор.
ФАТЫГЫВАЦЬ, ФАТЫГАВАЦЦА незак. Хадайнічаць за каго-небудзь. Ганна фатыгуйа за ц'аб'е, кап ты раб'ила на ф'ерм'е, то пратс'адац'ал' згодз'ан. Кукалкі Ваўк. Бац'ка фатыгуйашша п'ерат
77 👁