УЧАЎРЭЦЬ зак. Загінуць, засохнуць. Наш дз'ед зус'им учаўрэў, н'е ўстайе ўжо з лошка. Сялец Лід. Пасадз'ил'и грушку ўвос'ен', а йана ўчаўрела. Беліца Лід.
УЧМУРАЦЬ незак. Рабіць незвычайнае. Ты падз'ив'ис'а, што йон учмурайа, н'е злаз'иц' з машыны, хоча сам йехац', пакул' бац'ка с'н'едайа. Жыровічы Слон.
УЧУЦЦА зак. Пачуць. Мама й н'а ўчулас'а, йак йа прышла дахаты. Парэчча Гродз.
УЧЫГУНЕЛЫ прым. Цяжкі, нерухомы. Майе ўчыгун'елыйа ног'и н'а слухайуцца, н'е магу стайац' на нагах. Цырын Кар.
УЧЫГУНЕЦЬ зак. Закачанець, застыць. Н'и мог дз'в'еры аччын'иц', рук'и ўчыгун'ел'и на холадз'е. Жыровічы Слон.
УЧЭСНЕЙ прысл. Раней. Чаму ты н'е сказаў мн'е ўчесн'ай, што прыйедуц' да нас гос'ц'и, треба б было йак с'л'ед нашыкавацца. Старадубавая Гродз.
УШАЛЭНДАЦЬ зак. груб. Забрудзіць. Ва што ты ног'и свайе так ушалендаў, идз'и памый йих добра. Падвялікае Дзятл.
УШВАЛАК м. Галавешка. Н'е зачын'ай йашче л'ушк'и, бо ўшвалк'и йашче н'и п'ерагарел'и, дыму будз'а поўна хата. Вароны Бераст.
УШКІ мн. Выпечанае цеста з макам. С'он'н'а буду п'ачы вам ушк'и, пачастуйам потку, йак прыйедз'а. Тракелі Астр.
УШКОЛЕК прысл. Так сабе. Гета йана зраб'ила йашче ўшкол'ак можна нас'иц' сарочку. Грынкі І Свісл.
УШКУМАНТЫ прысл. На шматкі. Тул'ко куп'ила гетаму свайму арыштанту малому новыйа чарав'ик'и, и ўжо падраў ушкуманты. Цярэшкі Ваўк.
УШЛАБАТАЦЬ зак. Загразнуць. Казала, н'а л'ез' туды, н'е паслухаў, пал'ез у багну и ушлабатоў, л'едз' выц'агнул'и. Бершты Шчуч.
УШЧАПІЦЦА зак. Прыліпнуць, прысмактацца. Пійаўка йак ушчэп'ицца ў нагу, то н'и адарв'еш, пакул' н'е насмокчацца крыв'и ў ц'аб'е. Урцішкі Іўеўск.
УШЧАЦЦА зак. Пачацца. Йак ушчал'ис'а ў йих п'ес'н'п, то да ран'ицы л'удз'ам спац' н'е дал'и. Гаўе Іўеўск.
95 👁