УЦАГЛЯНЕЦЬ зак. Зацвярдзець. З'амл'а ўцагл'ан'ела, дажджу н'ама, суха, н'ичога н'е рас'п'е. Сялец Лід.
УЦАЛІК прысл. Па цаліне. Дарогу ўс'у зам'ало, прышлос'а йехац' уцал'ік. Градаўшчына Шчуч.
УЦАЛІ прысл. Зусім. Даўн'ей Гаўс'ейи ў нас л'ичыл'ис'а багатым'и, ал'е ў гаспадарцы ў йих н'ичога добрага н'е было: гарал'и валам'и, жал'еза ўцал'и н'а было. Гольні Бераст.
УЦЕЛЯСНЁНЫ дзеепрым. Вобразны. Наш Валодз'а часта мал'уйа мац'и, хоц' н'икол'и н'е бачыў йайе, пам'ерла, йак йон быў мал'ен'к'и, уц'ел'ас'н'онуйу бачыц' йайе. Повішні Ашм.
УЦЕНТНЫ прым. Настойлівы. В'ел'м'и твой чалав'ек уц'ентны да работы, ус'о роб'иц' да ладу, л'удз'и паважайуц' за гета. Бабіна Гродз.
УЦЁПАЦЦА зак. Растрапацца, ускудлачыцца. Гета крам'ина можа хутка ўц'опацца, йайе адразу треба патшывац'. Сіманы Лід.
УЦІРКА ж. Ручнік для пасуды. Гел'а, падай мн'е ўц'ирку, йа патру пасуду. Сонічы Гродз.
УЦЯЖКУ прысл. У стане цяжарнасці. Йаго жонка ходз'иц' уц'ашку, будз'а трец'и дз'иц'онак. Касцянева Шчуч.
УЦЯЛЁСКАЦЦА зак. Забрудзішла. И чаго ц'аб'е н'ачыстайа пан'есла туды, уц'ал'оскаўс'о ў балото па кал'ена. Любанічы Кар.
УЦЯЛЁСКАЦЬ зак. Запэцкаць. Каб л'едз' даткнулас'а, уц'ал'ескала ц кофту ў фарбу. Машэвічы Кар.
УЦЯМНЕЛЫ прым. перан. Смутны, голы. Н'а хочашша йс'ц'и ў сад, йон ужо ўц'амн'елы, там ус'о паз'б'ирал'и. Уша Кар.
УЦЯМЯШЫЦЬ зак. груб. З'есці, праглынуць. Воўк можа ўц'ам'ашыц' ус'аго барана зарас. Палонка Свісл.
УЦЯЦЦА зак. Уперціся, стаць упартым. Йак уц'алас'а майа Натал'л'а, дык цал'утк'и дз'ен' н'икуды н'а выйшла с хаты. Цялюкоўшчына Іўеўск.
УЧАТЫРКІ прысл. Хутка. Дарога была добрайа, кон' б'ег учатырк'и, йаго н'а треба было падган'ац', сам б'ег. Талмінава Ашм.
83 👁