Старонка 52
◀ / 674 ▶
Дзятл. БАКТЫ мн. Апорныя слупы пад страхой гумна. Бакты дубовыйа стайац' даўно, сто гадоў будуц стайац'. Макараўцы Бераст. БАЛА прысл. Даўней. Бала дз'ец'и н'и так'ийа ц'икавыйа был'и. Навасады Вор. БАЛАБОНЫ мн. Буякі. Набрала цэлайе в'адро балабонаў, можна дахаты йс'ц'и. Балабонаў на балоц'е хоц' грабл'ам'и граб'и. Газа Астр. БАЛАБУХА ж. Праснак. Майе балабух'и был'и збыц' смашныйа. Міжэвічы Слон. БАЛАГОНІЦЬ, БАЛАХАНІЦЬ незак. Размаўляць, жартаваць. Н'е пришлос'а нам с табой доўга балагон'иц'. Магуны Вор. Паз'б'ирайуцца хлопцы и балахан'ац' ус'ей в'ечар, чаго тол'к'и йаны н'и набалахан'ац'. Раманавічы Шчуч. БАЛАДАЦЦА незак. Стукацца. Н'ехта баладайецца, н'и можа атчын'иц' дз'в'еры. Допішкі Вор. БАЛАМУТНО прысл. Блытана, незразумела. Гаворыш ты н'ешта баламутно. Шылавічы Ваўк. БАЛАЦЯНКА ж. Зялёная жаба. Моцна раскум'екал'ис'а балац'анк'и ув'ечары. Ігнаткаўцы Лід. БАЛВАНІЦЬ незак. Скажаць. Гето нашо з'еркало так балван'иц', аж уз'ирацца ў йаго страшна, ус'о крывойа роб'ицца. Крышылоўшчына Кар. БАЛЕРКА ж. Шырокая блузка. У м'ан'е была файнайа бал'ерка безаваго кол'ару. Парфёнавічы Маст. БАЛЁН м. Надзіманы шар. Йак пойдз'аш у магаз'ин, то куп'и малому бал'он. Пятровічы Іўеўск. Да с'в'ата куп'ил'и дз'ец'ам бал'оны. Любары Лід. Трохлітровы слоік. Йа дала дачцэ бал'он варен'а. Біцяняты Смарг. БАЛЕСКА ж. Штыкеціна. Бал'еск'и ўжо зус'им трухл'авыйа стал'и. Шылавічы Слон. БАЛОСЬ прысл. Балазе. Балос' хоц' матка прышла, а то ш с'в'ин'н'и галодныйа был'и б. Лелюкі Іўеўск.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 674 ▶